Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ. Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак. У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры. Падрабязней тут
Кожны дзень
Вялікая выстава беларускага пратэстнага мастацтва, якая адкрылася ў нацыянальным мастацка-культурным комплексе «Мистецький Арсенал» у Кіеве на Дзень Волі, 25 сакавіка 2021 г.
Фотапраект творчай суполкі «Freedom Belarus», у якім узялі ўдзел беларускія дзеячы культуры, якія зазналі ціск і перажылі рэпрэсіі за сваю дзейнасць і пазіцыю. Прэзентаваны 21.12.2020 г.
Мастацкі караткаметражны фільм рэжысёркі Анастасіі Мацкевіч, які з'явіўся як водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі. Прэм’ера адбылася 12.01.2021
Дабрачынная анлайн-лекцыя культур-аналітыка Максіма Жбанкова ў музычным суправаджэнні Арцёма Залескага ў падтрымку будучай кнігі і ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў і выдаўцоў. Прэм’ера адбылася 26.02.2021
Серыя аўтарскіх паштовак у колерах беларускай свабоды мастачкі Мілы Коткі. Зробленыя з выкарыстаннем натуральных ягад, зёлак і раслінаў. Пабачылі свет у студзені 2021 г.
Кампанія ў падтрымку музыкаў, якія нягледзячы на небяспеку рэпрэсій дэманструюць грамадзянскую пазіцыю і натхняюць беларусаў сваёй творчасцю. У межах кампаніі адбыліся дзесяткі канцэртаўу Беларусі і свеце, зняты дакументальны міні-серыял і заснаваны медыяпраект.
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу».
#FREEPUSHKIN
Алесь Пушкін – мастак, рэстаўратар і перформер. Быў арыштаваны за партрэт удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. За яе, а таксама выявы іншых беларускіх дзеячаў Другой сусветнай вайны і рэмэйк уласнага перформанса з тачкай гною «Падарунак прэзідэнту» Алеся асудзілі да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры.
Кампанія ў падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath і іх сяброў, затрыманых 2 жніўня на лецішчы пад Мінскам. Лідары гурта Надзея і Уладзімір Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 гады калоніі. Бо гралі на вуліцах падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.
Разам з супольнасцю беларускіх спецыялістаў у сферы кіно мы ініцыявалі кампанію па пазбаўленні Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” акрэдытацыі ў FIAPF — Міжнароднай федэрацыі асац ыяцый кінапрадзюсараў. І дамагліся пазітыўнага выніку: кінафэст, рэпутацыя якога была скампраметавана ўладамі з-за палітычна матываванай змены дырэкцыі, пазбаўлены акрэдытацыі ў прэстыжнай міжнароднай арганізацыі.
#BelarusWithUkraine
З пачатку сакавіка 2022 года, пасля жорсткага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны, мы дакументуем гісторыю дапамогі, падтрымкі, супрацоўніцтва беларусаў і ўкраінцаў у драматычных умовах вайны.
Наша кампанія прыцягнення ўвагі да беларускай культуры ў 2022 годзе. Агульным слоганам святаў сталі словы Belarus Must Go On. Беларускія выстаўкі, канцэрты, спектаклі, кінапаказы праходзяць па ўсім свеце. Беларусь жыве там, дзе жывуць беларусы. І мы можам доўжыць нашу краіну, фармаваць нацыю праз адметны інструментарый, які дае культура.
Мапа свята яднае больш як 100 імпрэзаў у 37 гарадах 16 краінаў.
Кампанія інтэграцыі культуры і IT. У яе межах прайшоў сам хакатон, для акселерацыйнай праграмы абраныя найлепшыя праекты з ліку прапанаваных. Гэта дадаткі-навігатары па спадчыне і гісторыі, аплікацыя для вывучэння беларускай мовы дзецьмі, агрэгатар віртуальных выстаў і інш. З ліку ўдзельнікаў, ментараў і ўсіх зацікаўленых сфарміравалася асобнае камʼюніці.
Беларускія магістраты
Магістрат – гэта суполка беларусаў, якія дамаўляюцца цягам пэўнага перыяду падтрымліваць перспектыўныя праекты беларускай справы вызначанаю сумаю грошай.
Першы магістрат — «Кнігаўка», у падтрымку выдавецкай справы Андрэя Янушкевіча