Міжнародны тыдзень беларускай культуры

5–11 ліпеня 2021
Беларуская рада культуры абвяшчае

Дзень беларускай культуры

Photo by Daria Sapranetskaya
7 ліпеня
Photo by Daria Sapranetskaya
Мы запачаткоўваем новае свята для новай Беларусі
На гэты момант беларускага Дня культуры, а тым больш міжнароднага — няма. Мы прапаноўваем гэта змяніць і ўшанаваць той унёсак, які наш народ зрабіў у сусветную культуру. 7 ліпеня — дзень, калі мы адзначаем дні народзінаў Янкі Купалы, Марка Шагала, Яна Чачота — культурных дзеячаў Беларусі, вядомых далёка за яе межамі. Таксама ў ноч з 6 на 7 ліпеня шмат хто ў Беларусі адзначае Купалле, свята кахання і свабоды.
Беларуская культура ў адзін дзень ніяк не змесціцца, таму святкаваць будзем увесь тыдзень!
Чаму гэты дзень?
Лавіна крэатыву мінулага года паказала: культура беларусаў мацнейшая за дыктатуру. Менавіта культура яднае нацыю. Яна — рухавік пераменаў.
Беларуская культура — вартая сусветнай увагі!
Чаму гэта важна?
Распачаць штогадовую традыцыю святкавання нашай культуры мы прапаноўваем вершам Янкі Купалы «А хто там ідзе?», які перакладзены больш як на сто моваў свету!
Мы працягваем справу, якую запачаткавалі нашыя продкі і агучыў Купала — мы ствараем нацыю, незалежную, моцную, творчую, міралюбную. Як і сто гадоў таму, беларусы прагнуць галоўнага: людзьмі звацца.
Што будзем рабіць?
Далучайцеся!
Прачытайце гэты кароткі і такі магутны верш і апублікуйце запіс з гэштэгам #by_culture.

***
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
Спампаваць плакаты, афішы, лагатыпы, стыкеры і прынты BY_CULTURE тут
•ускладаць кветкі да помнікаў беларускім дзеячам культуры
•калі вы жывяце за мяжою – уздымайце наш сцяг над вашымі мэрыямі, знакавымі мясцінамі і ўласнымі дамамі
•спяваць беларускія песні (рыхтуем для вас цэлы плэйліст з караоке-версіямі самых культавых гітоў)
•распавесці пра свайго ўлюбёнага сучаснага беларускага творцу – гэта можа быць і Лявон Вольскі, і сусед – мастак-аматар
•плесці вянкі (хто не ўмее – навучым)
•святкуйце Купалле, запускайце феерверкі, намалюйце ўласную папараць-кветку і загадайце галоўнае жаданне!
Імпрэзы будуць ладзіцца цягам усяго тыдня ў Беларусі і за яе межамі, онлайн і офлайн.
Вось яшчэ некалькі прапановаў:
Сачыце за абвесткамі ў нашых сацсетках!
Вітаем вашыя ўласныя ідэі!
Важна! Публікуйце вашыя навіны з гэштэгам #by_culture!
Дзяліцеся беларускай культурай з замежнымі сябрамі!

Прачытаць пра кампанію на розных мовах можна тут.
Дызайн тыдня
Культура мацнейшая за дыктатуру