У час, калі словаў фатальна не стае, застаюцца толькі блытаныя думкі і няўцямныя эмоцыі.
Але цяпер маўчанне — недаравальнае.
Мы звярнуліся да беларускіх творцаў — музыкаў, мастакоў, тэлевядучых, папулярных інтэрнэт-герояў — з просьбай высказацца у падтрымку ўкраінцаў. У падтрымку мужнай барацьбы за свабоду Украіны і годнасць нацыі.
Вы пабачыце самі: яны ўсе розныя — па настроі ды змесце, як розныя і самі прамоўцы.
Але нас усіх яднае адно: мы супраць вайны! Мы за мірную і свабодную Украіну!
Мы за вольную Беларусь!
Слава Украіне! Жыве Беларусь!