Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ. Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак. У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.
мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.