Беларуская Рада Культуры

Афіцыйны лагатып
Юрыдычная даведка
Зарэгістраваная з кастрычніка 2020 года на тэрыторыі ЕЗ (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon) некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, з траўня 2023-га мае праваабарончы статус.

У Беларусі на рашэнне Міністэрства ўнутраных справаў прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”, на рашэнне Партызанскага суда Мінску ўсе старонкі і суполкі ў сетках, матэрыялы ды ініцыятывы Беларускай Рады культуры прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, “экстрэмісцкім” таксама прызнаны адзін з нашых тэлеграм-каналаў, прысвечаных кампаніі #BelarusWithUkraine.

Telegram
https://t.me/radakultury
https://t.me/by_culture

Facebook
https://www.facebook.com/bcsfbel

Instagram
https://www.instagram.com/by_culture/

Twitter
@radakultury

YouTube
https://youtube.com/@byculture

Кантакты для сувязі:
resource@byculture.org
Віртуальны Рэсурсны цэнтр

press@byculture.org
Запыты ад прэсы, каментары, эксперты

info@byculture.org
Астатнія пытанні
Місія
Беларуская Рада культуры як грамадская інстытуцыя яднае намаганні дзеля адбудовы жыццяздольнай інфраструктуры новай, вольнай беларускай культуры.

У сферу інтарэсаў найперш уваходзяць:
• культурніцкая палітыка;
• аналітыка культуры і даследаванні культурніцкага поля;
• фандрэйзінг на культуру;
• адвакатаванне і лабіяванне культуры;
• адукацыя ў сферы культурніцкага менеджменту;
• лабіяванне і PR культуры.

Асобная лінія дзейнасці – кансультаванне ў пытаннях персанальнай дапамогі.
Стратэгічныя кірункі працы, або што мы робім
Рэсурсны цэнтр
Захоўвае і развівае творчы патэнцыял нацыі ды назапашвае рэсурсы для развіцця беларускай культуры і адбудовы жывой крэатыўнай камунікацыйнай прасторы.
Інстытут прамоцыі, або культурніцкая дыпламатыя
Адвакатуе і лабіюе культуру ва ўзаемадзеянні з палітычнымі цэнтрамі, міжнароднымі структурамі і грамадзянскаю супольнасцю. Ладзіць глабальную прамоцыю беларускай культуры, залучаючы яе ў сусветны кантэкст.
Сойм, або кааліцыя культурніцкіх ініцыятываў
Яднае культурніцкія супольнасці для вызначэння культурніцкай палітыкі і праектавання
рэформаў.
Чым мы не займаемся:
• арганізацыяй івэнтаў;
• пошукам вакансіяў і працаўладкаваннем;
• контрпрапагандаю;
• арэндаю, набыццём інструментаў і абсталявання для імпрэзаў.

Але! У межах Рэсурснага цэнтру мы адкрылі фізічную прастору ў Вільні – Гасцёўню, дзе вы можаце зарганізаваць сваю імпрэзу, а таксама мы можам прапанаваць у бескаштоўную арэнду гукавое і светлавое абсталяванне.
• арганізацыяй івэнтаў;
• пошукам вакансіяў і працаўладкаваннем;
• контрпрапагандаю;
• арэндаю, набыццём інструментаў і абсталявання для імпрэзаў.

Але! У межах Рэсурснага цэнтру мы адкрылі фізічную прастору ў Вільні – Гасцёўню, дзе вы можаце зарганізаваць сваю імпрэзу, а таксама мы можам прапанаваць у бескаштоўную арэнду гукавое і светлавое абсталяванне.
Што мы ўжо зрабілі (абранае):
Рэсурсны цэнтр
• У сферы аналітыкі:
– запусцілі працу аналітычнай групы, штоквартал выдаём аналітычныя матэрыялы пра стан культуры ў розных яе сферах;
– падрыхтавалі Аналіз мадэляў культурніцкай палітыкі і механізмаў фінансавання сферы культуры ў краінах Усходняй Еўропы.
• У сферы прыцягнення рэсурсаў і падвышэння патэнцыялу культурніцкай сферы:
– запусцілі працу фізічнай пляцоўкі Рэсурснага цэнтру – Гасцёўню, дзе можна ладзіць сустрэчы ды імпрэзы;
– запусцілі пры падтрыманні Еўразвязу праграму дапамогі беларускай культуры Art Power бюджэтам 2 мільёны еўраў;
– правялі хакатон "Культурны код" і запусцілі нэтўоркінг-пляцоўку для беларускіх дзеячаў культуры ды праграмістаў;
– запусцілі праект "Магістраты", у межах якога можна далучыцца да супольнасці, якая падтрымлівае важны для яе праект.
• У сферы дапамогі рэпрэсаваным артыстам і дзеячам культуры:
– персанальна падтрымалі больш за 750 дзеячаў культуры (фінансавая, візавая, юрыдычная, медычная, псіхалагічная дапамога, дапамога з працаўладкаваннем ды інш.), падтрымалі рэалізацыю больш як 150 творчых праектаў (2020–2023);
– фінансава ды інфармацыйна падтрымалі арганізацыю:
– больш як 30 канцэртаў салідарнасці;
17 трансляцыяў тэатральных пастановак;
– правялі 20 аўкцыёнаў салідарнасці з мэтаю збору сродкаў рэпрэсаваным беларускім творцам;
– ажыццявілі медыяпраект з сотняю матэрыялаў і дзясяткам ролікаў "Артысты Перамогі".