дзеці каля культуры

Адукацыйны праект «Дзеці каля культуры»

У межах Трэка 2. Творчыя праекты  мастацтвазнаўца Мікіта Моніч рэалізуе цыкл відэа для падлеткаў і іх бацькоў, які дапамагае пазнаёміцца з мастацтвам без музейнага пафасу і складаных тэрмінаў. Праект задуманы як першая прыступка да свету культуры — месца, дзе можна спакойна і з цікавасцю адкрываць для сябе мастацтва і беларускую культурніцкую спадчыну.

«Якое бывае мастацтва? Рознае, як і ўсе людзі на зямлі. І як з людзьмі, з творамі мастацтва можна быць на адной хвалі, а можна і не знайсці агульную мову. Можна закахацца з першага погляду ці ўзненавідзець на ўсё жыццё. Але галоўнае, пакуль не пазнаёмішся, не дазнаешся, што ў тваё жыццё прынясе гэтая сустрэча», — кажа Мікіта.

У цыкле «Дзеці каля культуры» Мікіта Моніч не аберагае музейны пыл і не ўзвышае каноны. Яго відэа дапамагаюць проста і жывой мовай прыадчыніць дзверы ў новы для падлеткаў свет, дзе ёсць месца і для іх саміх, і для беларускай культуры.

Пабачыць відэа можна тут:

YouTube.

TikTok.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам