Праграма ArtPower Belarus была прызнана беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім» фармаваннем. Узаемадзеянне з гэтай платформай можа несці прававыя рызыкі для асоб, якія знаходзяцца ў Беларусі або плануюць туды паездку.
ArtPower Belarus
Захаванне грамадзянскай прасторы Беларусі праз культуру і мастацтва. Праграма рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Трэкі
Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё
Трэк 2. Творчыя праекты
Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах
Старт прыёму заявак
вясна 2026
вясна 2026
на пастаяннай аснове
Дэдлайн падачы
–
–
на пастаяннай аснове
Трэкі фінансавання
Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё
Праекты, накіраваныя на ўмацаванне арганізацыйнай устойлівасці, развіццё інфраструктуры, пабудову партнёрстваў, запуск новых праграм, паляпшэнне камунікацыі або мадэрнізацыю працы арганізацый. Уключае інвестыцыі ў стратэгіі, каманды, сістэмы і інструменты.
Трэк 2. Творчыя праекты
Фінансаванне творчых ініцыятыў: міні-, мідзі- і партнёрскія праекты. Мэта — стварэнне новых культурных прадуктаў, правядзенне публічных імпрэзаў, міжкультурны абмен, мастацкія даследаванні і г.д.
Сума гранта:
MINI: 3 000 — 10 000 €
MIDI: 10 000 — 35 000 €
(да 50 000 € у асаблівых выпадках)
Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах
Падтрымка тэрміновых ці надзвычайных ініцыятыў: напрыклад, у выпадку рэпрэсій, страты фінансавання падчас рэалізацыі праекта або немагчымасці перанесці важную паездку ці падзею. Таксама ахоплівае сітуацыі са стратаю працаздольнасці.
Сума гранта:
1 000 — 5 000 €
(да 10 000 € у асаблівых выпадках)
Як падаць заяўку?
Крок 1
Зарэгіструйцеся
Зарэгіструйцеся на старонцы грантавай сістэмы, каб падаць заяўку. Выкарыстоўвайце надзейную пошту і пароль.
Крок 2
Азнаёмцеся з правіламі
Пачытайце тлумачэнні да конкурсу ArtPower Belarus. Праверце, ці адпавядае ваш праект прыярытэтам праграмы, і абярыце адпаведны Трэк падтрымкі.
Крок 3
Падайце заяўку
Запоўніце заяўку на старонцы грантавай сістэмы і далучыце неабходныя дакументы.
Крок 4
Атрымайце пацвярджэнне
Пасля дэдлайну атрымайце паведамленне аб тым, што заяўка прынятая на разгляд ці патрабуе дапрацоўкі.
Як ацэньваюцца заяўкі праграмы
Этап 1
Тэхнічная праверка
Заяўка праходзіць праверку на адпаведнасць крытэрам праграмы ArtPower Belarus. Неадпаведныя заяўкі адхіляюцца ад удзелу ў далейшых этапах. Заяўкі з некрытычнымі заўвагамі накіроўваюцца на выпраўленне ў пазначаны тэрмін.
Этап 2
Ацэнка незалежных экспертаў
Кожная адпаведная заяўка праходзіць этап разгляду як мінімум двума незалежнымі экспертамі па ацэнцы на суадноснасць праектаў мэтам і прыярытэтам праграмы паводле ацэначнай табліцы (крытэрыі і балы пазначаны ў раздзелах кожнага трэка тлумачэнняў).
Этап 3
Адборачная камісія
Адборачная камісія ArtPower Belarus прымае фінальнае рашэнне з улікам як каментароў экспертаў па ацэнцы праектаў, так і дадатковых фактараў, у тым ліку геаграфічны і сектаральны баланс падтрымкі культурніцкіх праектаў. Падтрыманыя ў бягучым коле праекты запрашаюцца да этапу падрыхтоўкі кантрактаў.
Глядзіце мінулыя праекты
2023-2024
83
творчыя праекты
57
мабільнасцяў
Да галерэі праектаў
Мэты і прыярытэты праграмы
Мэта праграмы ArtPower Belarus — падтрымаць незалежныя беларускія культурніцкія і мастацкія ініцыятывы як рухавікі дэмакратычных пераменаў.
Асаблівая ўвага будзе надавацца праектам, якія:
- павышаюць якасць і бачнасць беларускай культуры;
- развіваюць прафесійныя сеткі;
- паляпшаюць умовы працы культурніцкіх актараў і спрыяюць іх інтэграцыі ў еўрапейскую прастору;
- ствараюць новыя формы прасоўвання беларускай культуры;
- грунтуюцца на асвеце, адукацыі і пашырэнні прафесійных навыкаў.
Частыя пытанні / Q&A
Праграма “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадзянскай прасторы праз культуру і мастацтва” рэалізуецца Беларускаю Радаю культуры супольна з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўразвязам. Праграма скіраваная на падтрыманне незалежных культурніцкіх ініцыятываў, умацаванне грамадзянскае супольнасці праз мастацтва і культуру, павышэнне прафесійных кампетэнцыяў беларускіх дзеячаў культуры і развіццё міжнародных сувязяў і прафесійных сетак.
ArtPower Belarus – праграма, якая фінансуецца Еўразвязам, таму мы можам падтрымаць ініцыятывы і праекты беларусаў, якія цяпер жывуць у краінах Еўразвязу ці краінах Усходняга партнёрства.
Адна фізічная або юрыдычная асоба не можа атрымаць больш за €60 000 агульнага фінансавання ў межах усіх колаў бягучай эдыцыі ArtPower Belarus (2025–2027). Гэтае абмежаванне дзейнічае на ўсе гранты, атрыманыя заяўнікам як самастойна, так і ў партнёрстве, незалежна ад спісу асоб, задзейнічаных у рэалізацыі праекта.
Напрыклад, можна падаць па адной заяўцы ў кожным з даступных трэкаў, але агульны бюджэт усіх пададзеных заявак не павінен перавышаць €60 000. Варта адзначыць, што гэта абмежаванне ўлічваецца толькі ў выпадку атрымання гранта.
Калі арганізацыя выступае фіскальным партнёрам у іншых кантрактах, гэта не лічыцца парушэннем ліміту.
Міні-гранты сумай да €10 000 магчыма атрымаць на рахунак фізічнай асобы альбо індывідуальнага прадпрымальніка. Аднак мідзі-гранты неабходна атрымаць на рахунак юрыдычнай асобы. Калі на момант падачы заяўкі вашая арганізацыя не зарэгістраваная або не мае еўрапейскага банкаўскага рахунку, вам неабходна знайсці фіскальнага партнёра, то бок зарэгістраваную юрыдычную асобу (у ЕЗ ці краіне Усходняга партнёрства, якая мае адпаведны банкаўскі рахунак), якая зможа прыняць грантавыя сродкі, весці бухгалтэрыю і падаваць фінансавую справаздачнасць. У бюджэт праекту ў такім выпадку мы раім дадаць выдаткі на вядзенне бухгалтарскага ўліку, аднак не больш за 10% ад агульнай сумы бюджэту праекта.
Фіскальнага партнёра трэба мець на момант падачы заяўкі. Разам з заяўкаю неабходна прыкласці падпісанаепагадненне пра супрацоўніцтва паміж вамі і фіскальным партнёрам, дзе будуць апісаныя ролі і адказнасці кожнага.
Заяўкі прымаюцца толькі праз электронную грантавую сістэму да пазначанага тэрміну. Заяўкі, дасланыя пасля дэдлайну або дасланыя іншым спосабам, разглядацца не будуць. Абавязкова трэба далучыць усе патрэбныя для падачы на адпаведны трэк дакументы.
Для падачы заяўкі на трэк 1 неабходна прайсці ацэнку арганізацыйнага патэнцыялу самастойна ці з дапамогай эксперта.
Разгляд заявак на трэк 3 ідзе на сталай аснове, а камісія збіраецца 1-2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці запытаў.
Кожная з пададзеных заявак на трэкі 1 і 2 будзе разглядацца за тры этапы.
Этап 1 – Тэхнічная праверка
Заяўка праходзіць праверку на адпаведнасць крытэрам праграмы ArtPower Belarus. Неадпаведныя заяўкі адхіляюцца ад удзелу ў далейшых этапах. Заяўкі з некрытычнымі заўвагамі накіроўваюцца на выпраўленне ў пазначаны тэрмін.
Этап 2 – Ацэнка незалежных экспертаў
Кожная адпаведная заяўка праходзіць этап разгляду як мінімум двума незалежнымі экспертамі па ацэнцы на суадноснасць праектаў мэтам і прыярытэтам праграмы паводле ацэначнай табліцы (крытэрыі і балы пазначаны ў раздзелах кожнага трэка тлумачэнняў).
Этап 3 – Адборачная камісія
Адборачная камісія ArtPower Belarus прымае фінальнае рашэнне з улікам як каментароў экспертаў па ацэнцы праектаў, так і дадатковых фактараў, у тым ліку геаграфічны і сектаральны баланс падтрымкі культурніцкіх праектаў. Падтрыманыя ў бягучым коле праекты запрашаюцца да этапу падрыхтоўкі кантрактаў.
У выпадку трэку 3 адсутнічае 2-і этап – ацэнка экспертамі.
Індывідуальныя кансультацыі па самім праекце ў межах праграмы ArtPower Belarus немагчымыя дзеля захавання прынцыпу роўнасці ўсіх заяўнікаў. Мы намагаліся зрабіць формы заявак як мага больш зразумелымі, дадалі каментары пра пазіцыі ў бюджэтныя формы, а таксама зрабілі падрабязныя тлумачэнні. Раім ўважліва прачытаць усе дакументы. Калі ў выніку застануцца пытанні, то вы можаце звярнуцца з пытаннямі праз электронную пошту info@artpowergrants.org. Грант-менеджар адкажа на вашае пытанне, але не запоўніць за вас заяўкі і не дасць экспертнай ацэнкі праекту.
Каманда праграмы не абавязана адказваць на паведамленні, якія выходзяць за межы праграмы або з’яўляюцца неналежным выкарыстаннем каналаў камунікацыі.
Асобна ў межах Трэку 1 даступнае ментарскае падтрыманне пры запаўненні дакумента Ацэнка і план арганізацыйнага развіцця. Запытаць такое падтрыманне магчыма падчас бягучага кола, напісаўшы запыт на info@artpowergrants.org не пазней за 14 дзён да дэдлайну падачы заявак.
Калі вы заўважылі памылку да дэдлайну і закрыцця кола, дасылаць новую заяўку няма неабходнасці. Раім неадкладна звязацца з грант-менеджарамі праз электронную сістэму і замяніць раней дасланую версію на адкарэктаваную. Аднак пасля заканчэння тэрміну падачы змены ў заяўку не прымаюцца.
Калі памылка была заўважаная да заканчэння тэрміну падачы заявак, вы можаце напісаць грант-менеджару праз электронную сістэму і замяніць файл на правільны.
Пасля завяршэння дэдлайну тэхнічныя змены ў заяўцы не дапускаюцца – праект і дакументы будуць разглядацца ў тым выглядзе, у якім былі пададзеныя праз электронную грантавую сістэму.
Падача заяўкі на грант прадугледжвае найперш запаўненне формы, прапанаванай на партале. Але ў выпадку, калі вашая прэзентацыя ўлучае важныя дадатковыя матэрыялы, не прадугледжаныя нашаю заяўкаю (напрыклад, ілюстрацыі канцэпту), то раім далучыць іх у секцыі “Дадаткі”. Мы заахвочваем даць як мага больш інфармацыі пра творчы бок праекту, гэта дазволіць экспертам лепш яго ацаніць.
Так, падаваць заяўкі на некалькі праектаў магчыма, але з абмежаваннямі: можна падаць не больш за адзін праект на кожны трэк аднаго кола (напрыклад, адзін на трэк 1 і адзін на трэк 2). Таксама арганізацыя можа быць галоўным заяўнікам у адной заяўцы і знешнім партнёрам у іншай (сеткаванне).
Агульная сума падтрымкі для аднаго заяўніка (у тым ліку як партнёр з уласным бюджэтам) за ўсю працягласць праграмы не можа перавышаць €60 000.
Так, гэта дапускаецца. Калі арганізацыя з’яўляецца галоўным заяўнікам у адным праекце і атрымлівае фінансаванне да €60 000, яна можа быць таксама партнёрам у іншым праекце, дзе галоўным заяўнікам з’яўляецца іншая арганізацыя. Такія дзве падтрыманыя заяўкі дапускаюцца пры ўмове, што агульная сума фінансавання, якую атрымлівае арганізацыя па ўсіх праектах (у тым ліку як партнёр з уласным бюджэтам), не перавышае €60 000 за ўвесь перыяд праграмы.
Важна адзначыць, што паміж партнёрамі-заяўнікамі ў розных заяўках павінна быць выразная сувязь, каб дзейнасці не перасякаліся і не адбывалася падвойнага фінансавання, у тым ліку па працы персаналу. Усе грашовыя сродкі ў межах праекта праходзяць праз галоўнага заяўніка, які іх далей размяркоўвае паміж партнёрамі ў адпаведнасці з зацверджаным бюджэтам.
Так, можна. Калі пададзены праект не быў адабраны ў межах аднаго кола, па запыце заяўніка арганізатары могуць падзяліцца кансалідаваным каментаром экспертаў па ацэнцы праектаў і каментарамі наконт павышэння арганізацыйнага патэнцыялу для заявак трэку 1. Гэты дакумент пакажа, дзе ў праекту выявіліся хібы або якія аспекты вартыя ўмацавання, і дасць зразумець, як дапрацаваць задуму для падачы на наступнае кола. Варта ўлічыць, што нават не ўсе высока ацэненыя праекты могуць быць падтрыманыя ў межах аднаго кола ў сувязі з бюджэтнымі абмежаваннямі праграмы, таму перападача ўмацаванай заяўкі ў наступным коле магчымая.
Праект сапраўды можа ўключаць некалькі відаў дзейнасці, але ўсе яны павінны быць накіраваныя на дасягненне агульнай мэты. Вельмі важна правільна выбраць асноўны сектар, бо менавіта эксперты з гэтай сферы будуць ацэньваць вашу заяўку.
Праект мае выключную каштоўнасць для беларускай культуры, калі яго прадукт(ы) з’яўляецца агульнадасяжным для кожнага беларуса, незалежна ад яго геаграфічнага становішча, і аднолькава значным для любога беларуса як асобы, якая імкнецца захаваць і развіваць сваю культурную ідэнтычнасць. Пры гэтым прадукт(ы) праекта мае доўгатэрміновую вартасць: ён застанецца ў гісторыі як сведчанне часу і культурнай творчасці і зможа быць карысным будучым пакаленням праз гады і дзесяцігоддзі.
Беларускацэнтрычная адукацыя і асвета дзяцей і падлеткаў з’яўляецца прыярытэтам праграмы. Мы маем на ўвазе стварэнне адукацыйных прадуктаў у межах агульнай дашкольнай і школьнай адукацыі, пашырэнне доступу дзяцей да культурных здабыткаў, а таксама фармаванне іх нацыянальнай ідэнтычнасці.
Дапушчальнымі з’яўляюцца прымальныя і абгрунтаваныя выдаткі, неабходныя для рэалізацыі праекту і здзейсненыя выключна ў яго часавых межах, якія можна пацвердзіць дакументальна. Гэта сродкі, беспасярэдне звязаныя з дзейнасцю праекту: ганарары і падаткі, падарожжы і пражыванне, абсталяванне і матэрыялы, камунікацыя і прасоўванне, амартызацыя, некампенсавальны VAT, арэнда памяшканняў.
Не кампенсуюцца капітальныя выдаткі: напрыклад, купля нерухомасці. Не ўлічваюцца любыя выдаткі па-за часавымі межамі кантракту. Пазыкі арганізацыі, страты на курсах абмену валютаў, празмерныя або неабдуманыя выдаткі таксама не кампенсуюцца. Праекты за межамі краін Еўразвяза ці “Усходняга партнёрства”. Камерцыйная дзейнасць без сувязі з культурніцкаю мэтаю таксама не могуць кампенсавацца.
Раім спачатку скласці падрабязны план дзеянняў – гэта дапаможа зразумець, што дакладна трэба, і скласці рэалістычны бюджэт. Выдаткі, не ўключаныя загадзя, не будуць кампенсаваныя. Найбольш распаўсюджаныя памылкі – нерэалістычныя ці непрапарцыйныя выдаткі, а таксама нязвязнасць бюджэту з апісанай дзейнасцю.
Усе падаткі, у тым ліку падаткі з даходаў фізічных асоб ці сацыяльныя выплаты, павінны быць уключаны ў адпаведныя артыкулы бюджэту.
Паколькі падаткі не лічацца прымальнымі выдаткамі і не фінансуюцца асобна, яны не могуць выносіцца асобным радком ці асобнай катэгорыяй. Падаткі трэба адразу ўключаць у агульную суму выдатку. Напрыклад, калі вы хочаце, каб выканаўца атрымаў €500 ганарару, а падатак складае 18%, то ў бюджэце трэба паказаць €610 еўра (€610–18%=€500).
Усе падатковыя абавязкі застаюцца на баку заяўніка. Арганізацыі і фізічныя асобы абавязаныя самастойна аплачваць падаткі ў адпаведнасці з заканадаўствам сваёй краіны рэзідэнцтва.
Так, у некаторых выпадках падатак на даданую вартасць (ПДВ) можа быць уключаны ў бюджэт, але толькі як частка адпаведнай пазіцыі. Гэта дапускаецца, калі ў заяўніка няма магчымасці вярнуць ПДВ і ён можа прадставіць пацвярджэнне таго, што не можа яго кампенсаваць. У такім выпадку ПДВ уключаецца ў агульную суму выдатку і не выносіцца ў асобны радок.
Для недзяржаўных арганізацый у еўрапейскіх краінах, як правіла, ПДВ не ўлічваецца, паколькі гранты не абкладаюцца падаткам. Для фізічных асоб ПДВ прымяняецца і падлягае аплаце. У кожным канкрэтным выпадку варта ўдакладняць падатковы статус і парадак аплаты ПДВ у адпаведнасці з заканадаўствам краіны рэзідэнцтва або рэалізацыі праекта.
Так. Калі праект прадугледжвае суфінансаванне, і ў ArtPower Belarus можна запытаць толькі частку сродкаў, неабходных для рэалізацыі праекту. Праграма дазваляе мець дадатковыя крыніцы фінансавання, як прыватныя сродкі выканаўцы праекту (самафінансаванне), дапамога мецэнатаў ці грантавая дапамога ў межах іншых праектаў, якія не фінансуюцца Еўразвязам.
Фінальныя (і, калі прадугледжаная, прамежкавыя) справаздачы – абавязковая частка кантракту. Фармат і змест справаздачы будуць узгодненыя з грант-менеджарам падчас падпісання кантракту. У справаздачу ўваходзіць: апісанне выкананых актыўнасцяў і дасягнутых вынікаў; фінансавая справаздача з раздзяленнем артыкулаў выдаткаў, дадатковыя матэрыялы (фота, спасылкі, публікацыі, водгукі і інш.). Таксама грант-менеджары будуць на сталай сувязі з грантаатрымальнікамі для маніторынгу паспяховасці праекту.
Квотаў на падтрыманне пэўнае колькасці праектаў у канкрэтных відах мастацтва не існуе. Механізм грантавага падтрымання, сфармуляваны ў межах праграмы ArtPower Belarus, улічвае выключна крытэры якасці заявак і праектаў, а не сферы, у якіх яны будуць рэалізоўвацца. Тым не менш, мы імкнёмся да разнастайнасці праектаў паводле відаў і сфераў мастацтва ды фарматаў. Гэтак, падчас прыняцця фінальнага рашэння адборачая камісія ўлічвае не толькі каментары экспертаў па ацэнцы праектаў, але і дадатковыя фактары, такія як геаграфічны баланс падтрымкі і баланс падтрымкі ўсіх культурніцкіх сектараў праграмы.
Вынікі рэалізацыі праектаў мусяць быць даступныя для аўдыторыі ў Беларусі. Гэта адно з галоўных патрабаванняў да заявак. Пры гэтым сам выканаўца праекту можа быць у іншай краіне і прыцягваць замежнікаў да выканання пэўнае працы – міжнародныя калабарацыі і сеткаванне вітаюцца. Патрабаваннем таксама ёсць удзел беларускіх творцаў, у якой бы краіне яны цяпер ні былі. Менавіта на іх падтрыманне і вылучаныя сродкі ў межах гэтай праграмы.
Праект у першую чаргу мусіць адпавядаць мэтам і прыярытэтам конкурсу. У міжнародным разрэзе ён можа быць, напрыклад, накіраваным на развіццё ці адвакацыю беларускай культуры, павышэнне бачнасці беларускай ідэнтычнасці пры абавязковай ўмове захавання асноўнай арыентацыі на беларускую аўдыторыю.
Замежнікі не могуць падаваць заявак на падтрыманне ўласных праектаў, аднак беларускае паходжанне не з’яўляецца неабходным для ўсіх чальцоў каманды. Таму замежнікі могуць быць у складзе творчых камандаў, дзе ў якасці галоўных заяўнікаў выступаюць беларусы. Пры гэтым заяўкі артыстаў, якія ствараюць беларускую культуру, працуюць з беларускай аўдыторыяй і раней жылі ў Беларусі, але маюць грамадзянства іншай краіны, могуць абмяркоўвацца індывідуальна.
Так. Мы падтрымліваем усталяванне партнёрстваў у межах праекту, важна, каб ролі партнёраў былі прадуманымі і дакладна размеркаванымі.
Так. ArtPower Belarus акурат і можа даць першы досвед у гэтай працы. Раім пачаць з заявак на невялікія сумы. Мы заклікаем не баяцца табліцаў, паспрабаваць мысліць праектна і ўкласці сваю ідэю ў парадыгму формы заявак, якую мы прапануем. У любым выпадку гэта будзе карысна для творцаў і менеджараў праектаў. Кожны калісьці пачынаў ці мае пачаць працаваць з такога кшталту заяўкамі.
Атрыманыя заяўкі не ацэньваюцца на падставе іх меркаванай бачнасці або нябачнасці падтрымкі з боку Еўрапейскага Саюза ў рамках праграмы ArtPower Belarus. Узгадненне ўсіх аспектаў публічнасці і бачнасці падтрымкі праекта будзе праходзіць на этапе падпісання кантракту. Гэтак, калі ёсць абгрунтаванне небяспекі, якую нясе згадка праграмы ArtPower Belarus і яе арганізатараў, то такога абавязку ў выканаўцаў не будзе. Калі прамых і яўных рызык няма, згадка праграмы і партнёраў будзе вітацца. Таксама ў ходзе рэалізацыі праекта грантаатрымальнік пры неабходнасці зможа змяніць статус бачнасці праекта.
Калі гэта не супярэчыць інтарэсам бяспекі праекта, праграма адкрытая да аказання падтрымкі ў распаўсюджванні інфармацыі пра дзейнасць праекта і яго прадукты. Такая падтрымка можа ўключаць падрыхтоўку і публікацыю матэрыялаў на сайце праекта, а таксама стварэнне пастоў у сацыяльных сетках.
Ён скіраваны на стварэнне культурніцкіх прадуктаў на падтрыманне свабоды выказвання меркаванняў ды на шляху да жывой і разнастайнай культуры, даступнай для ўсіх (праз адукацыю, даследаванні, палітычныя даследаванні і міжнароднаю супрацу), спрыянне агульнасці нацыянальнага і культурнага жыцця Беларусі ва ўмовах фрагментацыі інфармацыйнай прасторы краіны і на фоне дамінавання агрэсіўнай расійскай прапаганды, захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культурнай спадчыны як часткі еўрапейскай культурнай спадчыны.
Міні-праекты могуць працягвацца да 6 месяцаў, сума гранту – ад € 3000 да € 10 000. Мідзі-праекты могуць доўжыцца да 8 месяцаў, сума гранту – ад € 10 000 да € 35 000, у выпадку партнёрстваў або працы ў некалькіх краінах і наяўнасці суфінансавання (калі асноўны бюджэт праекту перавышае заяўленую суму) магчымы бюджэт да € 50 000.
Пасля падпісання кантракта на міні-грант (да € 10 000), заяўнік атрымлівае грант за два ці больш траншаў. Калі гэта мідзі-грант (да € 50 000), пералік адбываецца за тры ці больш траншаў. З кожным грантаатрымальнікам у залежнасці ад тыпу кантракту і сумы ўсе дэталі будуць абмяркоўвацца індывідуальна.
Беларусы, якія займаюцца культураю, як прыватныя асобы (ад 18 гадоў), гэтак і ініцыятывы або арганізацыі. Падавацца могуць нават асобы ці ініцыятывы без досведу ўдзелу ў грантавых праграмах. Галоўнае, каб праект адпавядаў мэтам і прыярытэтам праграмы.
Так, але ў выпадку мідзі-грантаў (больш за € 10 000) патрэбны партнёр з юрыдычнай асобай для фінансавага адміністравання праекту (фіскальны партнёр). З рахунку такога тыпу мусіць весціся фінансавае адміністраванне праекту. Сам заяўнік (група) не абавязкова мусіць быць уладальнікам юрыдычнай асобы, але яшчэ на этапе падавання заяўкі варта прадугледзець такое партнёрства. Таксама пры ацэньванні заяўкі эксперты будуць браць пад увагу такі крытэр, як патэнцыял заяўніка выканаць праект, арганізацыйна-фінансавыя магчымасці даць справаздачу па выніках выканання працы.
Праекты павінны падтрымліваць мастацкае самавыяўленне беларускіх аўтараў. Пры гэтым тэмы і матэрыял могуць быць разнастайныя: ад экалагічных пытанняў да антычнай паэзіі і праблемаў сацыяльнай інклюзіі. Аднак незалежна ад тэмы праекта ён мусіць наўпрост адпавядаць аднаму ці некалькім прыярытэтам праграмы.
Экспертны разгляд – гэта ўмоўны фільтр якасці, адпаведнасці мэтам і прыярытэтам праграмы і забеспячэнне збалансаванасці падтрымкі, а не тэматычная цэнзура, таму перавагаў ніякай асаблівай тэме надавацца не будзе.
Падкрэслім: гаворка выключна пра культурніцкія праекты для беларускай аўдыторыі.
У бягучай эдыцыі праграмы ArtPower Belarus праекты мабільнасці сапраўды не вылучаны ў асобны трэк. Магчымыя творчыя праекты з кампанентам мабільнасці – у гэтым выпадку варта падавацца на Трэк 2. Такая заяўка будзе разглядацца на роўных умовах з астатнімі заяўкамі трэка.
У выпадку наяўнасці дакументальна зацверджаных надзвычайных абставін, такіх як, напрыклад, страта наяўнага фінансавання або немагчымасць перанесці ўдзел, рэкамендуем падаваць заяўку на Трэк 3.
У межах праграмы пад партнёрствам разумеем арганізацыі або ініцыятывы, якія разам ажыццяўляюць дзейнасці праекта. Варта адрозніваць партнёра ад праектнай каманды, дзе гаворка ідзе пра некалькіх людзей.
Партнёрства мае за мэту сумесную рэалізацыю праекта некалькімі ўдзельнікамі. Калі праект робіць адна асоба без фіскальнага партнёра, секцыю пра партнёрства запаўняць не трэба.
У выпадку наяўнасці дакументальна зацверджаных надзвычайных абставін, такіх як, напрыклад, страта наяўнага фінансавання або немагчымасць перанесці ўдзел, рэкамендуем падаваць заяўку на Трэк 3.
Асноўныя прычыны, якія могуць стаць падставай для непраходжання тэхнічнага этапу, уключаюць:
- Неадпаведнасць працягласці праекта ўсталяваным тэрмінам (1–6 месяцаў для міні-праектаў і 3–8 месяцаў для мідзі-праектаў);
- Запланаваны пачатак праекта раней за 1 лютага 2027 альбо канец праекта пазней за 30 верасня 2027;
- Перавышэнне або недахоп бюджэту, устаноўленага для адпаведнага тыпу праекта (3.000–10.000 еўра для міні- і 10.000–5000 еўра для мідзі-праектаў);
- Мінімальнае запаўненне поляў заяўкі з недастатковай інфармацыяй для яе ацэньвання;
- Адсутнасць запоўненай бюджэтнай формы праграмы альбо далучэнне нефарматнай версіі;
- Неадпаведнасць геаграфіі рэалізацыі праекта (праекты не могуць ажыццяўляцца па-за краінамі ЕС або Усходняга партнёрства);
- Камерцыйны характар праекта, што супярэчыць мэтам праграмы ArtPowerBelarus.
- Падача больш за адной заяўкі на Трэк 2 у межах аднаго конкурсу;
- Падача заяўкі атрымальнікам гранта, які на момант падачы ўжо рэалізуе праект у межах праграмы – да зацвярджэння фінальнай справаздачы;
- Адсутнасць фіскальнага партнёра — юрыдычнай асобы, зарэгістраванай у краінах Еўразвязу або Усходняга партнёрства, — у выпадку мідзі-грантаў.
*ў выключных выпадках банкаўскага рахунку ў краіне ЕС або Усходняга партнёрства можа быць дастатков.
Гранты ArtPower Belarus прызначаныя выключна для падтрымкі некамерцыйных праектаў. Гэта значыць, што ўсе атрыманыя падчас рэалізацыі праекта прыбыткі (напрыклад, з продажу квіткоў або прадуктаў) не могуць быць выкарыстаныя для асабістага прыбытку.
Продаж створаных прадуктаў магчымы, але з важнымі абмежаваннямі. Па-першае, цана прадукту не можа быць камерцыйная: дазваляецца прадаваць кнігі, карціны паводле сабекошту. Па-другое, калі прыбытак ад продажу прадукту атрымліваецца яшчэ ў час рэалізацыі праекту, то выручку можна скіроўваць адно на дадатковыя патрэбы праекту і яго развіццё, укладаць у яго далейшую працу і прамоцыю. Рэінвестыцыі, якія пацвярджаюць устойлівасць праекту, – толькі плюс вашай задуме. Таксама магчымы варыянт накіроўваць атрыманы прыбытак на дабрачыннасць паводле пагаднення з камандайArtPower Belarus, альбо выкарыстаныя іншым адкрытым і мэтавым чынам, які варта загадзя апісаць у заяўцы. У такім выпадку важна таксама прадугледзець падатковыя аспекты.
Пасля завяршэння праекта і падачы і зацвярджэння фінансавай справаздачнасці, усе створаныя прадукты могуць мець камерцыйны характар – напрыклад, іх можна будзе прадаваць без абмежаванняў.Асаблівых патрабаванняў да таго, куды можна скіроўваць заробленыя грошы, няма. (аўтарскія правы на прадукт застаюцца за заяўнікам).
Заяўкі прымаюцца толькі праз электронную грантавую сістэму да пазначанага тэрміну. Заяўкі, дасланыя пасля дэдлайну або іншым спосабам, разглядацца не будуць. Абавязкова трэба далучыць усе патрэбныя для падачы дакументы, таксама вітаюцца дадатковыя дакументы: канцэпцыя праекту, прэзентацыі – усё, што дапаможа экспертам лепей азнаёміцца з вашай ідэяй.
Да тыпаў праектаў, якія могуць падацца, адносяцца невялікія праекты рэпрэсаваных творцаў, тэрміновыя культурніцкія праекты і мабільнасці (для працы, навучання, рэзідэнцыяў, даследаванняў), якія немагчыма прафінансаваць з іншых крыніц і адкласці без значных страт.
У гэтым трэку разглядаюцца праекты, тэрміновасць якіх абумоўленая знешнімі фактарамі – напрыклад, познім запрашэннем на міжнародную падзею. Не лічыцца тэрміновым праект, тэрміны рэалізацыі якога вызначаныя самастойна – напрыклад, імпрэза, якую было вырашана правесці ў бліжэйшы час.
Гэта інструмент тэрміновага падтрымання для дзеячаў культуры, якія апынуліся ў складаных, непрадказальных абставінах. Ён прызначаны для рэпрэсаваных творцаў, якім неабходна аднавіць працаздольнасць у новых умовах, і культурніцкіх праектаў пад пагрозаю зрыву праз форс-мажорныя ці непераадольныя сітуацыі. Фінансаванне надаецца аператыўна і можа быць выкарыстанае на аднаўленне працы, мабільнасці, удзел у рэзідэнцыях або завяршэнне праектаў, што могуць быць страчаныя без тэрміновага падтрымання. Трэк дзейнічае на сталай аснове – заяўкі разглядаюцца штомесяц: 1–2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці атрыманых заявак.
Падавацца могуць беларускія творцы (індывідуальныя асобы) ці арганізацыі, якія адпавядаюць аднаму з крытэраў:
- рэпрэсаваныя творцы (вызваленыя не пазней за мінулы год – з пацверджаннямі);
- аўтары, якія страцілі фізічную здольнасць працаваць (за апошнія 12 месяцаў);
- аўтары, якія вымушана эмігравалі цягам апошняга года;
- творцы або арганізацыі, якія страцілі фінансаванне падчас праекту (не пазней за 3 месяцы таму);
- праекты, якія нельга перанесці без значных страт або перапынкаў;
- іншыя асаблівыя абставіны, якія могуць быць дакументальна абгрунтаваныя.
Да тыпаў праектаў, якія могуць падацца, адносяцца невялікія праекты рэпрэсаваных творцаў, тэрміновыя культурніцкія дзеянні і інтэрвенцыі, неадкладныя культурніцкія мабільнасці (для працы, навучання, рэзідэнцыяў, даследавання).
Стандартная сума падтрымкі можа быць ад € 1 000 да € 5 000. У выключных выпадках магчымы бюджэт да € 10 000:
Калектыўная тэрміновая мабільнасць — удзел 5 і больш чалавек.
- Партнёрскі праект — сумесная ініцыятыва, у якой удзельнічаюць дзве і больш незалежныя асобы або арганізацыі.
- Сумесны праект рэпрэсаваных аўтараў або ініцыятыва, якая спрыяе аднаўленню іх прафесійнай дзейнасці.
- Страта фінансавання падчас рэалізацыі праекта.
Ганарар аднаму аўтару не можа перавышаць € 4 000 еўра.
Праект мусіць пачацца не раней за 5 тыдняў ад моманту падачы заяўкі і скончыцца да 31.08.2027.
Заяўкі падаюцца толькі праз электронную грантавую сістэму. Мова заяўкі мусіць быць беларуская або англійская. Спачатку падаецца канцэпцыя (з кароткім апісаннем тэрміновае патрэбы), а калі заяўку адабралі, вас папросяць запоўніць поўны бюджэт.
На адзін разгляд заяўнік можа падаць адну заяўку. Калі заяўнік дасылае некалькі заявак, будзе разгледжана толькі апошнія. Пры гэтым, калі заяўнік атрымаў фінансаванне, пасля завяршэння бягучага праекта і зацверджання справаздачы можна падаць новую заяўку.
Да заяўкі патрабуецца шэраг дакументаў, у тым ліку дакументы, што пацвярджаюць рэпрэсіі (спасылкі на матэрыялы ў медыях, справаздачы, заключэнні праваабаронцаў); пацвярджэнне вымушанай эміграцыі або страты фінансавання (пры наяўнасці); лісты падтрымання (пры тэрміновых сітуацыях); план рэалізацыі з тэрмінамі і апісанне чаканых вынікаў; абгрунтаванне, чаму іншыя крыніцы фінансавання недаступныя, ды іншае.
На жаль, індывідуальныя кансультацыі не прадугледжаныя, але вы можаце наведаць інфармацыйныя сесіі або напісаць на info@artpowergrants.org, калі ўзнікнуць тэхнічныя або зместавыя пытанні. Мы рэкамендуем звяртацца загадзя, асабліва, калі праект сапраўды тэрміновы.
Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных кірункаў: тэрміновасць і абгрунтаванне – наколькі вострая патрэба і ці ёсць пацверджанне; магчымасць рэалізацыі і ўплыў – як дапамога паспрыяе аднаўленню працы і перадухіленню спынення праекту; устойлівасць і патэнцыял – ці дапаможа гэта аўтару працягнуць прафесійную дзейнасць у будучыні; фінансавае абгрунтаванне – ці разумна складзены бюджэт і чаму трэба менавіта гэтае падтрыманне. Кожная заяўка праходзіць дэталёвую ацэнку адпаведнасці конкурсу. Калі вызначана, што заяўка не адпавядае мэтам гэтага трэку, то можа быць рэкамендавана падаць ідэю на іншы трэк.
Заяўкі разглядаюцца паводле спрошчанай працэдуры: ацэньваюцца праз чэк-ліст і каментар грант-менеджара, які правярае сапраўднасць звестак і суправаджальных дакументаў; пасля перадаюцца адборачнай камісіі для канчатковага рашэння. Паспяховым заяўнікам прапануюць падпісаць пагадненне.
Пасля зацвярджэння заяўкі з грантаатрымальнікам падпісваецца кантракт. Пералік ажыццяўляецца двума і больш траншамі ў залежнасці ад віду кантракту.
Нават у выпадку тэрміновага падтрымання заяўнікі абавязаныя падаць справаздачу аб выкарыстанні сродкаў і выніках праекту. Падрабязнасці (від кантракту і форма справаздачы ў залежнасці ад сітуацыі бяспекі, тэрміны) узгадняюцца пры падпісанні кантракту.
Не. Для захавання бяспекі спісы праектаў трэку 3 не будуць апублікаваныя. Уся камунікацыя вядзецца індывідуальна, з улікам рызык і патрэбы ў канфідэнцыйнасці. Калі праект у межах трэку 3 публічны і рызык, звязаных з бяспекаю, няма, інфармацыя аб праекце будзе апублікавана пры згодзе грантаатрымальніка.
Падача адбываецца на сталай аснове, але старт праекта мусіць быць не раней за 5 тыдняў ад моманту падачы заяўкі. Адборачная камісія збіраецца 1 ці 2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці пададзеных прапановаў.
Запісы Інфасэсій
На старонцы “Відэабібліятэка” вы знойдзеце запісы інфасесій ArtPower Belarus, а таксама дадатковыя навучальныя і інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя практычным ведам для культурных дзеячаў: варкшопы, лекцыі і іншыя.
Карысныя відэа
Кантакты
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту