Пры падтрымцы ArtPower Belarus беларускі музыка Аляксей Сяленка аднавіў творчую дзейнасць пасля палітычнага зняволення і вымушанага пераезду ў Літву.
Да затрымання Аляксей выступаў у беларускіх гуртах, выкладаў і развіваў студыю гуказапісу ў Мінску. Пасля двух гадоў зняволення ён страціў магчымасць займацца музыкай і быў вымушаны нанова будаваць прафесійнае жыццё ў эміграцыі.
Дзякуючы гранту музыкант набыў барабанную ўстаноўку і неабходнае абсталяванне, вярнуўся да рэгулярных рэпетыцый і пачаў развіваць праграму вулічных перформансаў у Вільнюсе. Выступленні дапамаглі яму наладзіць кантакты з мясцовымі музыкамі, далучыцца да новага гурта і паступова інтэгравацца ў культурнае асяроддзе Літвы.
Праект стаў важным крокам у прафесійным аднаўленні Аляксея і стварыў аснову для далейшага развіцця яго музычнай дзейнасці, у тым ліку планаў па адкрыцці школы ігры на барабанах для дзяцей у Вільнюсе.