Кіраўнік праектаў

Абавязкі:
Кіраванне праектам у цесным супрацоўніцтве з партнёрамі праекта;
Каардынацыя працы асноўнай каманды праекту (6-7 чалавек), ацэнка працы супрацоўнікаў праекту
Нагляд за фінансавым кіраваннем, працэсамі закупак;
Забеспячэнне належнага кіравання бюджэтам;
Забеспячэнне агульнай каардынацыі з і паміж партнёрамі праекта і іншымі зацікаўленымі бакамі;
Утрыманне ў парадку праектнай дакументацыі;
Неабходныя навыкі і вопыт:
Ступень магістра ў галіне гуманітарных даследаванняў, адукацыі, менеджмэнту або іншай адпаведнай дысцыпліны;
5-гадовы вопыт у кіраванні міжнароднымі або іншымі складанымі праектамі з удзелам многіх зацікаўленых бакоў;
Добрыя веды і правераны досвед працы ў фармальнай або нефармальнай адукацыі;
Навыкі кіраўніка каманды (прасоўванне павесткі праз дысцыпліну і крэатыўнасць);
Здольнасць працаваць з разнастайнымі арганізацыямі і асобамі;
Правераны досвед працы з Еўрапейскай камісіяй або Прадстаўніцтвам ЕС;
Калі ласка, дасылайце заяўку (CV і кароткі матывацыйны ліст) на электронную пошту: eurobelarus2009@gmail.com

Мы таксама будзем удзячныя за пісьмовыя рэкамендацыі ад мінулых працадаўцаў або кантакты людзей, якія могуць вас параіць.

Калі маеце пытанні адносна вакансіі, дасылайце іх на электронны адрас: educationroadby@gmail.com.

Дэдлайн: 30 жніўня 2022 г.

Толькі кандыдаты, якія ўвайшлі ў скарочаны спіс, будуць запрошаны на сумоўе.
Пацверджаны досвед працы з арганізацыяй грамадзянскай супольнасці або ў складзе арганізацыі;
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "ЕўраБеларусь" і Беларуская Рада культуры абвяшчаюць набор на вакансію кіраўніка праектаў у рамках міжнароднага праекту "Octopus: адукацыя дзецям Беларусі сёння і заўтра".

Арыенціровачны тэрмін пачатку выканання задання: верасень 2022 г.

Тып дамовы: 26-месячны кансультацыйны кантракт з Міжнародным грамадскім аб'яднаннем "ЕўраБеларусь" (з магчымасцю падаўжэння).

Месца працы: Вільнюс, Літва; паездкі ў Варшаву, Польшча (ці Варшава, Польшча з магчымасцю паездак у Вільнюс, Літва).
Забеспячэнне своечасовай рэалізацыі, маніторынгу і справаздачнасці аб прагрэсе і выніках праекту;
Прадстаўленне праекту на сустрэчах і мерапрыемствах;
Адладжванне ўнутраных сістэм праекту; накіраванасць на аптымізацыю і эфектыўнасць;
Складанне справаздач для Кантрактара;
Агляд справаздач ад партнёраў, кантроль якасці справаздач, напісанне справаздач;
Вызначэнне магчымасцей супрацоўніцтва са знешнімі зацікаўленымі бакамі для максімізацыі вынікаў і адбудовы стратэгічнага партнёрства;
Забеспячэнне бесперабойнай штодзённай працы праекту;
Маніторынг рызык праекту і забеспячэнне іх зніжэння;
Арганізацыя ўнутранага маніторынгу і ўнутранай і знешняй ацэнкі праекту;
Інструктаж супрацоўнікаў праекту аб патрабаваннях да рэалізацыі і справаздачнасці;
Іншыя задачы, якія дэлегуюцца Саветам праекту ў межах сферы адказнасці кіраўніка праекту.
Забеспячэнне ўзгодненасці паміж палітычнай, даследчай і камунікацыйнай часткамі праекту;
Здольнасць эфектыўна працаваць у геаграфічна разрозненай камандзе;
Вопыт працы ў Беларусі;
Вопыт наладжвання працэдур і рэгламентаў у новым праекце;
Магчымасць працаваць пад мінімальным наглядам з высокім узроўнем устойлівасці;
Здольнасць праяўляць найвышэйшы ўзровень абачлівасці і канфідэнцыяльнасці пры выкананні сваіх абавязкаў;
Навыкі напісання справаздач, арыентаваных на вынікі;
Выдатнае валоданне англійскай і беларускай мовамі.