Карта сувязяў — гэта каталог каардынатаў структур і персон са сферы мастацтва і сумежных галін, якія могуць быць ўцягнутыя ў працу над праектам у розных якасцях: экспертаў, кансультантаў, рэцыпіентаў, дарадцаў, спонсараў.
Карта сувязяў ствараецца на аснове апытальных лістоў, якія запаўняюцца як сябрамі Борда Рады, так і зацікаўленымі асобамі і структурамі па наступных раздзелах: музыка; тэатр; кінематограф; літаратура; выяўленчае мастацтва; класічная музыка; менеджмент у сферы выканальніцкіх мастацтваў; арт-менеджмент, галерэйная і выставачная дзейнасць; крытыка і мастацтвазнаўства; музейная дзейнасць і захаванне спадчыны.