Падрадчык

Конкурс на пошук падрадчыка для распрацоўкі платформы Віртуальнага Рэсурснага цэнтра.

Беларуская Рада культуры запрашае патэнцыйных удзельнікаў конкурсу, гатовых ажыццявіць распрацоўку платформы Віртуальнага Рэсурснага цэнтра.

Для атрымання больш падрабязных звестак дашліце, калі ласка, ліст пра намеры і партфоліо (прыклады прац і арыенціровачны кошт) на адрас info@byculture.org

Тэрмін прыёму заявак да 15.10.2022. Аўтары прапаноў, якія нас зацікавяць, будуць запрошаныя на абмеркаванне тэхнічнага задання і ўмоваў супрацы.