Эксперт/ка для праекта ArtPower Belarus

Абавязкі экспертаў:
азнаёміцца з заяўкай і ўсімі далучанымі дакументамі;
даць каментар адносна кожнага крытэру адбору, а таксама даць пільны аналіз праекту, вылучыўшы яго моцныя і слабыя бакі ды ўказаўшы, якія паляпшэнні можна зрабіць;
Патрабаванні да экспертаў:
вышэйшая адукацыя;
наяўнасць досведу працы ў сферах, звязаных з профілем намінацыі;
наяўнасць досведу рэалізацыі праектаў ці ўдзелу ў праектавай дзейнасці;
наяўнасць досведу працы экспертам па ацэнцы праектных заявак;
Умовы аплаты працы і кампенсацыі

Эксперты будуць праінфармаваныя пра дакладную нагрузку і ўмовы аплаты падчас прыцягнення іх да ацэньвання. Гэтыя ўмовы дакладна прапісаныя ў дамове.

Адбор экспертаў

Эксперты прызначаюцца адборачнаю камісіяй праекту на аснове іхных навыкаў і ведаў у тых галінах, у якіх ім прапануецца ацаніць заяўкі. Аднак пры канчатковым складзе групы экспертаў таксама будуць улічвацца іншыя крытэры: валоданне беларускай і ангельскай мовамі, гендарны баланс, геаграфічны баланс.

Як зрабіцца экспертам конкурсу

Калі ласка, дашліце заяўку (CV, а таксама ліст пра зацікаўленасць з пазначэннем да трох сфераў прафесійных кампетэнцыяў) на электронную пошту: resource@byculture.org.

Дэдлайн: 20 лістапада 2023 года
экспертам можа быць прапанавана ацаніць міждысцыплінарныя праекты.
Пачатак працы: канец лістапада - пачатак снежня 2023 года
забяспечыць канфідэнцыйнасць заяўніка;
Беларуская Рада культуры абвяшчае конкурс экспертаў для ацэньвання прапановаў у межах праекту «ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадзянскай прасторы праз культуру і мастацтва», які рэалізуецца супольна з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўразвязам.
ацаніць заяўку, згодна з вызначанымі крытэрамі адбору;
эксперты не павінны быць у сітуацыі канфлікту інтарэсаў у дачыненні прапановаў, у якіх іх просяць даць сваё меркаванне.