Frame 501

Удзел у міжнароднай канферэнцыі Explorations on Sound and New Media Art: Urgencies

Пры падтрымцы ArtPower Belarus беларуская мастачка і даследчыца Святлана Талатай прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Explorations on Sound and New Media Art: Urgencies, якая прайшла 5–7 лістапада 2025 года ў    Порту (Партугалія).

Святлана стала адной з адабраных спікерак і прадставіла перформанс-даследаванне In Search of Belonging: Sound, Identity, and Exile in Artistic Practice, прысвечанае гуку, досведу выгнання і пошуку ідэнтычнасці ў мастацкай практыцы. Выступленне спалучала жывы аповед з відэафрагментамі і асабістай мастацкай рэфлексіяй.

Канферэнцыя аб’яднала даследчыкаў, мастакоў і прадстаўнікоў новых медыя з розных краін, якія працуюць на скрыжаванні гукавога мастацтва, палітыкі, экалогіі і сучасных тэхналогій. Для Святланы гэта стаў першы досвед выступлення ў якасці спікеркі на міжнароднай акадэмічнай падзеі.

Удзел у канферэнцыі дазволіў прадставіць беларускі культурны кантэкст міжнароднай прафесійнай супольнасці, наладзіць новыя кантакты і пашырыць магчымасці для далейшага развіцця мастацкай і даследчай практыкі.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам