Пры падтрымцы ArtPower Belarus быў створаны адукацыйны сшытак-дапаможнік «Першыя крокі па-беларуску» для дзяцей ад шасці гадоў, накіраваны на вывучэнне і захаванне беларускай мовы, найперш сярод беларускіх сем’яў за мяжой.
Выданне дапамагае дзецям засвойваць родную мову ў даступнай гульнявой форме, спалучаючы навучанне з цікавымі практычнымі заданнямі. Праект адказвае на недахоп сучасных беларускамоўных адукацыйных матэрыялаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, асабліва ва ўмовах вымушанай эміграцыі.
Сшытак распаўсюджваеццаў школах з беларускай мовай навучання на Падляшшы, нядзельных школах Польшчы, а таксама сярод беларускамоўных сем’яў у розных краінах Еўропы.