У аснову Дарожнай мапы падтрымання беларускай культуры на 2024 - 2027 гг. закладзеныя вынікі апытання з удзелам каля сотні дзеячаў культуры, пры яе складанні ўлічаныя досвед працы і намаганні дзясяткаў арганізацый.
Гэтая грунтоўная праца ўжо была прадстаўленая на высокім узроўні ў Бруселі. Прэзентацыя з удзелам чальцоў каманды Беларускай Рады культуры і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні адбылася падчас сустрэчы старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па дапамозе ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі.
Кароткі тэкст Дарожнай мапы на англійскай і беларускай мовах можна спампаваць у фармаце pdf.
Поўную версію дакумента вы можаце атрымаць па запыце на адрас:
cp@byculture.org