paunochnae-zzyanne

Кінафестываль «Паўночнае ззянне»

У межах гранта ArtPower Belarus была падтрымана беларуская праграма кінафестывалю «Паўночнае ззянне», які больш за 11 гадоў прадстаўляе аўтарскае і незалежнае кіно, пасля 2020 года быў вымушаны пераасэнсаваць сваю працу і працягнуць дзейнасць у выгнанні. Адным з ключавых напрамкаў стала беларуская праграма — адказ на недахоп пляцовак для незалежнага беларускага кіно.

Дзякуючы падтрымцы ArtPower Belarus увосень 2025 года фестываль змог не толькі рэалізаваць чарговае выданне беларускай праграмы, але і істотна ўмацаваць сваю інфраструктуру. Быў праведзены адкрыты набор і адбор фільмаў, абноўлена анлайн-платформа з улікам патрабаванняў бяспекі і даступнасці, а таксама арганізаваны афлайн-паказы ў Вільнюсе, Варшаве і Таліне.

🔗 Гісторыя праекта.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам