Менеджар міні-грантаў – асістэнт праекту, 2 асобы

Абавязкі:
Каардынацыя FSTP кампаненту праекту: падрыхтоўчы этап (распрацоўванне FSTP дакументаў для конкурснай абвесткі, карэкцыя шаблонаў заявак і справаздачнасці; публікацыя званка разам з менеджарам праекту і супрацоўнікам у справе камунікацыі; прыём заявак і камунікацыя з абітурыентамі; належная абачлівасць і адміністрацыйнае правяранне; размеркаванне заявак на ацэнку, збор экспертных ацэнак; рыхтаванне нататак да пасяджэнняў прыёмнай камісіі; складанне пратаколаў адбору; адказы заяўнікам);
Неабходныя навыкі і досвед:
Вышэйшая адукацыя;
Агульныя веды пра палітычную, сацыяльную і культурніцкую сітуацыю ў Беларусі;
Досвед у планаванні, маніторынгу і ацэньванні (pme);
Навыкі вуснай і пісьмовай камунікацыі на англійскай і беларускай мовах;
Правераныя навыкі ў галіне бухгалтэрыі, лагістыкі, адміністрацыі;
Веданне праграмнага забеспячэння для кіравання фінансамі;
Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі ў межах міжнароднага праекту «ArtPower Belarus: захаванне грамадзянскай прасторы Беларусі праз культуру і мастацтва»
Праца з грантаатрымальнікамі: кансультацыя беларускіх ініцыятываў-грантаатрымальнікаў, арганізацыяў і прыватных асобаў у фінансавых і адміністрацыйных пытаннях;
Камунікатыўныя навыкі як асабіста, так і пісьмова.
Арыентацыйная дата пачатку працы: верасень 2022 г.
Тып кантракту: кантракт на 28 месяцаў
Месца працы: Вільня, Літва або Таллін, Эстонія.
Камунікацыя з заяўнікамі ў справе кантрактаў, рыхтаванне дакументаў для заключэння кантракту і падача іх фінансаваму менеджару;
Маніторынг як мінімум выканання праектаў, прыняцце і правяранне фінансавых справаздачаў, настаўніцтва і кансультацыі ў фінансавым кіраванні пры неабходнасці;
Забеспячэнне правільнага дакументааборту ў дачыненні фінансавай і адміністрацыйнай сферы;
Перадача справаздачаў для зацвярджэння і аплаты фінансаваму менеджару, згодна з фінансаваю палітыкай і пагадненнямі наконт гранту;
Рыхтаванне плацяжоў;
Разам з кіраўніком праекту і экспертамі – маніторынг выканання, правяранне і зацвярджэнне справаздачаў;
Каардынацыя выдачы справаздачных дакументаў.
Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі ліст пра зацікаўленасць) на электронную пошту:

Мы таксама будзем удзячныя за пісьмовыя рэкамендацыі ад мінулых працадаўцаў або кантакты асобаў, якія могуць вас накіраваць. Усе пытанні адносна аб'явы і заяўкі можна накіроўваць на электронны адрас: info@byculture.org

Дэдлайн: 15 верасня 2022 г.

Толькі кандыдаты, якія ўвайшлі ў кароткі спіс, будуць запрошаныя на сумоўе.