Пры падтрымцы ArtPower Belarus у межах Трэка 1 «Арганізацыйнае развіццё» беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher рэалізуе праект «Выдавецтва як інкубатар для кніжных стартапаў», накіраваны на стварэнне ўстойлівай эканамічнай мадэлі беларускага кнігавыдання.
Gutenberg Publisher — валанцёрская выдавецкая ініцыятыва, якая імкнецца перайсці да мадэлі самаакупнасці і развіваць кнігавыданне на аснове інвестыцыйнага падыходу. Праект даследуе магчымасці стварэння сістэмы, у якой новыя кніжныя ідэі атрымліваюць прафесійную падтрымку, а выданні могуць фінансавацца з улікам чытацкага попыту і перспектыў вяртання ўкладзеных сродкаў.
Дзякуючы гранту ArtPower Belarus каманда правяла арганізацыйны аўдыт, прааналізавала кніжны рынак, удасканаліла фінансавую стратэгію і ўзмацніла ўнутраныя кампетэнцыі. Гэтыя крокі дапамаглі выдавецтву знізіць залежнасць ад грантавага фінансавання і стварыць умовы для доўгатэрміновага развіцця.