мінскае мора

Спектакль Вольных Купалаўцаў «Мінскае мора»

Праект Вольных Купалаўцаў рэалізуецца ў межах Трэка 2. Творчыя праекты  (MIDI грант).

Гэта гісторыя адной сям’і, якая збіраецца на хаўтурах пасля смерці бацькі (былога марскога капітана). Падчас памінальнага вечара нечакана паўстае пытанне: хто ў сям’і даносіў? І паступова высвятляецца, што гэтае пытанне датычыцца ўсіх.

Спектакль «Мінскае мора» натхнёны рэальнымі даносамі, апублікаванымі беларускімі Кіберпартызанамі, і спалучае драму, абсурдны гумар і музыку Лявона Вольскага, каб асэнсаваць рэпрэсіўную рэчаіснасць і чалавечы выбар у сістэме страху.

Рэжысёр пастаноўкі Войцех Урбаньскі, аўтар п’есы Ілля Пруднік. 

У спектаклі задзейнічаны акторы: Зоя Белахвосцік, Міхась Зуй, Валянціна Гарцуева, Дзмітрый Есяневіч і Алег Гарбуз.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам