мікразеляніна

Медыя-праект «Мікразеляніна»

У межах гранта быў падтрыманы медыя-праект «Мікразеляніна» — беларускамоўны digital-канал пра экалогію, побыт і адказнасць перад навакольным асяроддзем. Праект адказвае на штодзённыя пытанні, з якімі сутыкаюцца людзі: як жыць больш экалагічна, ці бяспечна піць ваду з-пад крана, чым карміць птушак зімой або як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікімі жывёламі.

«Мікразеляніна» прапануе гаварыць пра экалогію без пафасу і складанай тэрміналогіі з гумарам, мемамі і жывой беларускай мовай. У відэа спалучаюцца практычныя парады, тлумачэнні штодзённых сітуацый і рэфлексія над сучаснай культурай, уключаючы аналіз трэндаў і паводзін.

Серыя кароткіх відэа спрыяе развіццю экалагічнай свядомасці праз даступны і блізкі аўдыторыі фармат, а таксама пашырае прысутнасць беларускай мовы ў digital-прасторы.

Паглядзець усе відэа можна тут.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам