Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ. Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак. У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры. Падрабязней тут
Кожны дзень
Вялікая выстава беларускага пратэстнага мастацтва, якая адкрылася ў нацыянальным мастацка-культурным комплексе «Мистецький Арсенал» у Кіеве на Дзень Волі, 25 сакавіка 2021 г.
Фотапраект творчай суполкі «Freedom Belarus», у якім узялі ўдзел беларускія дзеячы культуры, якія зазналі ціск і перажылі рэпрэсіі за сваю дзейнасць і пазіцыю. Прэзентаваны 21.12.2020 г.
Мастацкі караткаметражны фільм рэжысёркі Анастасіі Мацкевіч, які з'явіўся як водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі. Прэм’ера адбылася 12.01.2021
Дабрачынная анлайн-лекцыя культур-аналітыка Максіма Жбанкова ў музычным суправаджэнні Арцёма Залескага ў падтрымку будучай кнігі і ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў і выдаўцоў. Прэм’ера адбылася 26.02.2021
Серыя аўтарскіх паштовак у колерах беларускай свабоды мастачкі Мілы Коткі. Зробленыя з выкарыстаннем натуральных ягад, зёлак і раслінаў. Пабачылі свет у студзені 2021 г.
У Вільні 12 студзеня 2023 года Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларуская Рада культуры прадставілі праект "Васьміног". Ён падтрыманы Еўракамісіяй на €1 млн і будзе развіваць беларускую незалежную школьную адукацыю. Беларуская Рада культуры выступае партнёрам праекта.
Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін, прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова і кіраўнік праграмы "Васьміног" Аляксей Канстанцінаў
“
Гэтая платформа зможа вярнуць сумленным беларускім настаўнікам магчымасць займацца любімай працай — вучыць і выхоўваць дзяцей, не ідучы на здзелку з сумленнем.
— сказала Святлана Ціханоўская на сустрэчы.
“
Гэтая платформа зможа вярнуць сумленным беларускім настаўнікам магчымасць займацца любімай працай — вучыць і выхоўваць дзяцей, не ідучы на здзелку з сумленнем.
— сказала Святлана Ціханоўская на сустрэчы.
"Васьміног" мяркуе стварэнне лічбавай платформы адукацыі і грантавую сістэму для адукацыйных ініцыятыў. Ён таксама мусіць закласці падмурак будучым рэформам школьнай адукацыі ў Беларусі.
Сяргей Будкін на прэзентацыі праекта
“
Такія праграмы падтрымкі як “Васьміног” могуць паспрыяць зменам у сістэме адукацыі і зрабіць яе беларусаарыентаванай. Каб нашыя дзеткі ганарыліся сваёй культурай і гісторыяй і раслі сапраўднымі беларусамі.
— кажа кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.
“
Такія праграмы падтрымкі як “Васьміног” могуць паспрыяць зменам у сістэме адукацыі і зрабіць яе беларусаарыентаванай. Каб нашыя дзеткі ганарыліся сваёй культурай і гісторыяй і раслі сапраўднымі беларусамі.
— кажа кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.