Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ. Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак. У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры. Падрабязней тут
Кожны дзень
Вялікая выстава беларускага пратэстнага мастацтва, якая адкрылася ў нацыянальным мастацка-культурным комплексе «Мистецький Арсенал» у Кіеве на Дзень Волі, 25 сакавіка 2021 г.
Фотапраект творчай суполкі «Freedom Belarus», у якім узялі ўдзел беларускія дзеячы культуры, якія зазналі ціск і перажылі рэпрэсіі за сваю дзейнасць і пазіцыю. Прэзентаваны 21.12.2020 г.
Мастацкі караткаметражны фільм рэжысёркі Анастасіі Мацкевіч, які з'явіўся як водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі. Прэм’ера адбылася 12.01.2021
Дабрачынная анлайн-лекцыя культур-аналітыка Максіма Жбанкова ў музычным суправаджэнні Арцёма Залескага ў падтрымку будучай кнігі і ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў і выдаўцоў. Прэм’ера адбылася 26.02.2021
Серыя аўтарскіх паштовак у колерах беларускай свабоды мастачкі Мілы Коткі. Зробленыя з выкарыстаннем натуральных ягад, зёлак і раслінаў. Пабачылі свет у студзені 2021 г.
Беларуская Рада культуры запускае магістрат “Spadčyna-Вроцлаў”. Пасля паспяховага гуртавання больш як 300 чалавек вакол аднаўлення выдавецтва Андрэя Янушкевіча “Кнігаўка” мы прапануем беларусам аб’яднацца ў супольнасць, якая цягам 9 месяцаў будзе падтрымліваць падлеткавы клуб развіцця і культуры Spadčyna ў Вроцлаве.
Клуб стварылі тры месяцы таму, каб дзеці беларускіх эмігрантаў выхоўваліся на беларускай мове і ў беларускім кантэксце. За гэты час ён сабраў 55 удзельнікаў векам 8–16 гадоў, чацвярых куратараў і ўвёў у працу 7 відаў дзейнасці. Паводле арганізатараў, дзякуючы супольным заняткам у Spadčynaдзеці сапраўды пераходзяць на беларускую мову зносінаў. Клуб мае запыт на тое, каб пашырыць колькасць удзельнікаў да 70 і запрасіць яшчэ двух куратараў, але на гэта пакуль не стае рэсурсаў.
“
Беларуская мова, гісторыя і традыцыі стаяць у Spadčyna на першым месцы, – Мы абавязаныя даць іх нашым дзецям, якія аказаліся ў вымушанай эміграцыі. Дзецям таксама баліць за Беларусь, не варта думаць, што яны нічога не разумеюць. Большасць з удзельнікаў нашага клубу разважае, што атрымае адукацыю і досвед за мяжой і вернецца ў Беларусь будаваць незалежную дэмакратычную краіну. А для гэтага трэба ведаць свае мову і гісторыю – у Вроцлаве яны могуць атрымаць гэта толькі ў адным месцы.
– кажа заснавальніца клубу Настасся Сасыкбаева.
“
Беларуская мова, гісторыя і традыцыі стаяць у Spadčyna на першым месцы, – Мы абавязаныя даць іх нашым дзецям, якія аказаліся ў вымушанай эміграцыі. Дзецям таксама баліць за Беларусь, не варта думаць, што яны нічога не разумеюць. Большасць з удзельнікаў нашага клубу разважае, што атрымае адукацыю і досвед за мяжой і вернецца ў Беларусь будаваць незалежную дэмакратычную краіну. А для гэтага трэба ведаць свае мову і гісторыю – у Вроцлаве яны могуць атрымаць гэта толькі ў адным месцы.
– кажа заснавальніца клубу Настасся Сасыкбаева.
Матэрыялы для заняткаў рыхтуюцца выключна на беларускай мове, куратары размаўляюць з дзецьмі таксама толькі па-беларуску. У клубе дзеці разам робяць хатнія заданні, наведваюць тэатральныя заняткі і майстар-класы побытавых танцаў, ходзяць на экскурсіі, вывучаюць гісторыю Беларусі, чытаюць беларускія літаратурныя творы, глядзяць фільмы і мультфільмы на беларускай мове, спрабуюць розныя віды гульняў, размоўныя і дыскусійныя клубы. На лета арганізатары плануюць імпрэзы на адкрытым паветры: пікнікі, турыстычныя злёты, спартакіяды, роварныя марафоны ды іншыя спартовыя забавы.
“
Клуб Spadčyna зусім малады, але яго стваральнікі маюць досвед працы з дзецьмі, яны дакладна ведаюць, што трэба рабіць, і самае галоўнае – яны захопленыя сваёй справаю. Ужо цяпер дасягненні клубу ўражваюць: больш за 50 дзяцей, рознафарматныя імпрэзы, актыўная супраца з іншымі арганізацыямі. Падтрымка беларускай грамадскасці дасць гэтай ініцыятыве шанец вырасці ў вялікую дзейсную прастору для выхавання і творчага росту беларускіх дзяцей у Вроцлаве.
– тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік праекту “Беларускія магістраты” Цімафей Акудовіч.
“
Клуб Spadčyna зусім малады, але яго стваральнікі маюць досвед працы з дзецьмі, яны дакладна ведаюць, што трэба рабіць, і самае галоўнае – яны захопленыя сваёй справаю. Ужо цяпер дасягненні клубу ўражваюць: больш за 50 дзяцей, рознафарматныя імпрэзы, актыўная супраца з іншымі арганізацыямі. Падтрымка беларускай грамадскасці дасць гэтай ініцыятыве шанец вырасці ў вялікую дзейсную прастору для выхавання і творчага росту беларускіх дзяцей у Вроцлаве.
– тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік праекту “Беларускія магістраты” Цімафей Акудовіч.
Каб дапамагчы Spadčynaдасягнуць жаданага маштабу, трэба сабраць не менш за 100 чальцоў супольнасці, гатовых штомесяц ахвяроўваць невялікія сумы грошай. Працягласць – 9 месяцаў.
Далучыцца да магістрату проста: дастаткова падпісацца на адзін з прапанаваных тарыфаў на выбар удзельніка праз плацежную сістэму Stripe. Можна таксама зрабіць аднаразовае ахвяраванне.
электронны сертыфікат удзельніка магістрату (пры ўмове ўдзелу цягам мінімум 8 месяцаў) з пазначэннем ахвяраванай сумы;
справаздачы пра дзейнасць клубу;
магчымасць браць удзел у штомесячных стрымах з заснавальнікамі клубу і абмяркоўваць навіны;
творчыя відэападарункі ад дзяцей, якія займаюцца ў клубе.
Spadčynaможа зрабіцца прыкладам для іншых гарадоў з вялікаю беларускаю дыяспарай у справе адкрыцця беларусаарыентаваных прастораў для дзяцей. Заснавальнікі клубу, пасля таго як іхная ініцыятыва стане на ногі, гатовыя дзяліцца напрацоўкамі і досведам з калегамі з іншых гарадоў альбо самі адкрываць там аналагічныя прасторы.
Spadčyna– другая ў праекце “Беларускія магістраты” Беларускай Рады культуры. Магістратам мы называем суполку ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанаю сумаю грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы.