Беларуская Рада культуры разам з калегамі з іншых інстытуцыяў рыхтуе для Еўракамісіі дарожную мапу ў справе падтрымання беларускай культуры. Дакумент прэзентуюць у Бруселі 11 траўня – ён уяўляе сабою прапанову найбуйнейшаму донару Еўропы наконт кірункаў, прыярытэтаў і аб’ёмаў дапамогі.
Дарожная мапа ствараецца, каб пазначыць патрэбы беларускай грамадзянскай супольнасці ў галіне культуры, патлумачыць, чаму гэты запыт адпавядае інтарэсам еўрапейскіх грамадзянаў, і рэкамендаваць донарам, як дзеяць – колькі грошай на сферу вылучыць, як структураваць дапамогу і якіх вынікаў чакаць. Мы спадзяёмся, што гэтая прапанова будзе ўлічаная ў праграмным перыядзе Еўракамісіі на наступныя тры гады.
“
Фармуючы межы падтрымання, еўрапейскія чыноўнікі звычайна раіліся з мэтавымі групамі і складалі план дзеянняў. Мы спрабавалі ўдасканаліць гэтую практыку і зрабіць так, каб бенефіцыяры агучвалі не толькі свае патрэбы, але і прыярытэты, і захады, якія трэба рабіць. У выніку мы дайшлі да пагаднення з Еўракамісіяй, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ды бенефіцыяры самаарганізуюцца і для наступнага праграмнага перыяду прапануюць уласнае бачанне праграмаў падтрымання для ўзгаднення. Калі мы так зробім, то маем шанц, што Еўракамісія і буйныя еўрапейскія (і не толькі) донары прыслухаюцца да нас, хоць гэта і не значыць, што ўсё прапанаванае прымуць.
— тлумачыць адна з распрацоўніц дакументу Таццяна Пашавалава.

Накід дакументу працаўнікам Генеральнага дырэктарату Еўрапейскай камісіі DG NEAR ужо прэзентавалі – цяпер супольна з прадстаўнікамі розных сфераў культуры ён дапрацоўваецца. Такія ж дарожныя мапы рыхтуюцца для іншых тэматычных сектараў дэмакратычнай Беларусі (адукацыя, медыі, грамадзянская супольнасць агулам) – 11 траўня іх прэзентуюць прадстаўнікам Еўракамісіі ды структурам, гатовым дапамагаць Беларусі.
“
Там мы атрымаем зваротную сувязь ад чыноўнікаў Еўрапейскай камісіі ды прадстаўнікоў краінаў Еўразвязу наконт сумаў і прыярытэтаў. Пасля ўзгаднення ўсё пойдзе ў працу тым, хто распрацоўвае мэты і межы дапамогі Еўракамісіі на найбліжэйшыя тры гады
— кажа Таццяна Пашавалава.

Над дакументам таксама працавалі прадстаўнікі Беларускай Рады культуры Максім Жбанкоў, Мікалай Халезін і Анжаліка Крашэўская, прадстаўнікі ICOMOS, Belarus Beehive, Цэнтру Еўрапейскай трансфармацыі, Беларускай незалежнай кінаакадэміі ды іншыя.
Праца над дарожнаю мапаю можа прынесці беларускай культуры падтрыманне ад Еўразвязу і краінаў-сябраў ЕЗ на мільёны еўраў.