Праект "ArtPower Belarus":
пытанні і адказы

– Чаму менавіта Беларуская Рада культуры атрымала грошы на беларускія культурніцкія праекты? Ці быў адкрыты конкурс?
– Конкурсу не было. Гэты праект стаўся вынікам доўгай працы нашай каманды. Пачынаючы з 2020 года, Беларуская Рада культуры мэтанакіравана лабіявала пытанні падтрымкі беларускіх культурніцкіх праектаў на ўзроўні Еўразвязу. Доўгі час ішло дзеянне на апераджэнне: мы рыхтавалі адпаведную аналітыку, policy papers, пісьмовыя прапановы, пісалі лісты, каб беларуская культура была заўважаная і ўвайшла ў лік прыярытэтаў еўрапейскіх праграмаў. Мы не прасілі грошай менавіта для сябе, а лабіявалі сам факт наяўнасці праектаў падтрымкі для беларускіх творцаў.

Мы былі актыўнымі, праяўлялі ініцыятыву, нашыя культурніцкія палітыкі паказалі сябе як выдатныя прафесіяналы, таму нас заўважылі і запрасілі на кансультацыю ў Еўракамісію, дзе прапанавалі самім распрацаваць праграму падтрымання і прыярытэты яе выканання. А паколькі мы арганізацыя маладая і не маем дастатковага досведу размеркавання еўрапейскіх сродкаў, то Рада мусіла знайсці партнёра з адпаведным досведам і рэпутацыяй, інстытуцыю, што магла б выступіць аператарам у працы з гэтымі грашыма. Так, правёўшы некалькі кансультацыяў, сумоўяў з рознымі еўрапейскімі арганізацыямі, мы выбралі Дацкі інстытут культуры як аператара і партнёра ў гэтай праграме.

– Калі проста, то грошы на рэалізацыю праекту падтрымкі ArtPower Belarus атрымаў Дацкі інстытут культуры. Ён і будзе іх размяркоўваць згодна з распрацаванаю Беларускаю Радаю культуры праграмаю. Беларуская Рада культуры ў даным выпадку – аўтар праграмы і партнёр Дацкага інстытуту культуры ў яе рэалізацыі.
– Пры чым тут Дацкі інстытут культуры?
– Якім чынам будзе забяспечаная празрыстасць размеркавання сродкаў?
– Сам па сабе выбар буйной еўрапейскай фундацыі ў якасці аператара сродкаў абумоўлены тым, што праект патрабуе выканання вялікай колькасці складаных і ў той жа час празрыстых працэдураў. Дацкі інстытут культуры ўжо мае досвед размеркавання вялікіх сродкаў, у прыватнасці, апераваў грашыма Дацкай дэмакратычнай фундацыі.

У супрацы з дацкімі калегамі распрацоўваем усе інструкцыі, палажэнні, формы, неабходныя для правядзення конкурсаў у межах праекту ArtPower Belarus. Гэта адмысловыя дакументы, якія ствараюцца менавіта для нашай праграмы. Ёсць спецыфіка надання грантаў менавіта дзеячам культуры, тут мы павінны быць пільнымі, уважлівымі ды браць пад улік яшчэ і творчы кампанент.

Сама праца будзе адбывацца так. На сайце будзем змяшчаць публічныя палажэнні конкурсаў, у якіх будзе дакладна прапісана, куды, як і ў якой форме падаваць заўяку на грант. Затым кожны конкурсны праект будзе ацэньвацца не менш як двума незалежнымі экспертамі (не экспертамі Рады культуры!), якія не павінны быць звязаныя з тымі, хто падае заяўкі.

Эксперты падаюць свае ацэнкі пісьмова, выстаўляючы праекту балы ў адпаведнасці з азначанымі крытэрамі. Тут жа яны будуць дадаваць каментары, чаму быў выстаўлены той ці іншы бал. Аўтары праектаў пазней змогуць пабачыць гэтыя дакументы, каб зразумець, што было добра ці што было не так у пададзеным праекце і, магчыма, дапрацаваць яго для наступнага кола.

Наступны этап конкурсу – разгляд праекту на адборачным камітэце. Ён складаецца з прадстаўнікоў партнёраў праекту і незалежных экспертаў, у тым ліку міжнародных. Фінальны вынік будзе залежаць і ад ацэнкі экспертаў, і ад меркавання адборачнай камісіі.

– Так, могуць. Адборачны камітэт будзе прызначацца супольна Радай і Дацкім інстытутам культуры. Двух чальцоў намінуем мы, трох – нашыя дацкія калегі, таксама ў камітэт можа ўвайсці прадстаўнік Еўракамісіі. Плануем запрасіць і аднаго – двух аўтарытэтных міжнародных спецыялістаў не з ліку беларускіх дзеячаў культуры.

Нішто не перашкаджае прадстаўнікам культурніцкіх ініцыятываў увайсці ў камітэт. Але ёсць адзін важны момант, які варта ўлічваць: адсутнасць канфлікту інтарэсаў. То бок калі прадстаўнік ініцыятывы стане чальцом адборачнай камісіі, удзельнікі гэтай ініцыятывы і ўсе, хто з ёй звязаны, аўтаматычна выключаюцца з конкурсу на атрыманне гранту.
– Ці могуць у адборы праектаў для падтрымання браць удзел прадстаўнікі культурніцкіх ініцыятываў, каб забяспечыць грамадскі кантроль?
– Праграма прадугледжвае падтрыманне праектаў беларусаў: яны могуць жыць як па-за краінаю, так і заставацца на радзіме. Тут мы будзем ісці следам за заяўнікам: калі самі творцы ў Беларусі лічаць рэалізацыю праекту магчымаю, то падтрымаем яго. Мы адкрытыя для прапановаў і цалкам усведамляем тыя складанасці, рызыкі, што могуць узнікнуць у рэаліях Беларусі.

Што да геаграфіі праграмы ArtPower Belarus: гэта еўрапейскі праект, таму мы можам падтрымаць ініцыятывы беларусаў, якія цяпер жывуць у Беларусі ды іншых краінах Еўропы, а таксама ў краінах “Усходняга партнёрства”. Чакаем, што найбольш заявак будзе паступаць з краінаў з найвышэйшаю канцэнтрацыяй беларускіх творчых ініцыятываў: Беларусь, Польшча, Грузія, краіны Балтыі.

– Як гэты праект дапаможа беларускім творцам, якія ўнутры краіны?
– Што да мовы рэалізацыі праектаў, то ў нас няма абмежаванняў. Важна, каб іх рабілі беларусы, у беларускім кантэксце і для беларускай аўдыторыі. Заявачныя формы мы прапануем на дзвюх мовах: беларускай і ангельскай. Так мы будзем стымуляваць выкарыстанне беларускай мовы ў справавым кантэксце, а для тых, хто ўжо мае досвед падачы заявак на праекты, ангельская мова можа быць больш звыклай і зручнай.
– Ці будуць падтрымлівацца праекты на расейскай мове?
– Любыя сродкі, якія Еўразвяз вылучае на падтрымку ініцыятываў, – пад пільным кантролем. Яшчэ на этапе падачы заяўкі ў нас закладзеныя сродкі на знешнюю ацэнку і аўдыт. Вынікі аўдыту будуць публічныя, вядома. Еўрапейская Камісія кантралюе расходаванне сродкаў некалькімі маніторынгавымі інструментамі. Гэта і маніторынгі падчас рэалізацыі, і пасля завяршэння праекту. Таксама праводзіцца шэраг маніторынгаў ацэнкі ўплыву праектаў.

Справаздачы па выніках працы ў межах праграмы апублікуе і Беларуская Рада культуры, і Дацкі інстытут культуры. То вы ўсё абавязкова пабачыце. Адзінае паслабленне патрабаванняў публічнасці можа быць зробленае для праектаў, зрэалізаваных унутры Беларусі.

Таксама, згодна з патрабаваннямі Еўракамісіі, праект і падтрыманне ў яго межах мусяць быць бачнымі. Таму культурніцкія праекты, друкаваныя прадукты, што сталіся магчымымі дзякуючы ArtPower Belarus, на жаданне выканаўцаў (мы памятаем пра свой “экстрэмісцкі” статус) будуць пазначацца лога і адпаведным дысклэймэрам. Вядома, тут таксама гаворка не пра праекты ўнутры Беларусі.

– Як будзе ажыццяўляцца кантроль за выкарыстаннем вылучаных Еўразвязам сродкаў?
– Не. Будзе падпісвацца толькі кантракт на вылучэнне грантавых сродкаў.
– Ці плануеце вы прымушаць атрымальнікаў грантаў падпісваць пагадненне пра канфідэнцыйнасць (NDA)?
– Кожны праект будзе праходзіць экспертызу як мінімум двух знаных спецыялістаў галіны, потым яго будуць разглядаць чальцы адборачнай камісіі. Пры гэтым ідзецца не пра жанравую і тэматычную цэнзуру, а пра прафесіяналізм выканання і ўзровень прапрацаванасці задумы, наколькі яна гатовая быць зрэалізаванаю. Калі эксперты і камісія праект ухваляць, то ў нас няма ніякіх падставаў яго не падтрымаць.

– Як вы плануеце забяспечыць творчую свабоду дзеячаў культуры, якія будуць прэтэндаваць на вашыя гранты?
– Працу каманды Беларускай Рады культуры як інстытуцыі падтрымліваюць еўрапейскія і амерыканскія донары (напр. EED, NED, NDF, NDI, Prague Civil Society Centre). Грошы на пэўныя кірункі сваёй дзейнасці мы таксама здабываем праз удзел у колах для грамадскіх і культурніцкіх ініцыятываў.

Ахвяраванні, якія паступаюць праз сістэму Stripe па спасылцы з афіцыйнага сайту, Беларуская Рада культуры скіроўвае на мэтавую падтрымку дзеячаў культуры.

Наш фінансавы аддзел акурат прайшоў аўдыт за 2021 год. У хуткім часе мы з радасцю апублікуем яго вынікі.
– На якія сродкі Рада існавала гэтыя два гады і ці гатовыя вы зрабіць публічную фінансавую справаздачу пра сваю дзейнасць?
– Так, мы разумеем ступень рызыкі, таму з пачатку дбаем пра тое, каб любая супраца з Радаю чалавека, які застаецца ў Беларусі, праходзіла выключна пры ўмовах пэўных гарантыяў бяспекі. Гэта значыць, мы будзем карыстацца паслугамі адмыслоўцаў, якія здольныя забяспечыць неабходны ўзровень бяспекі тым творцам, якія пажадаюць узяць удзел у праекце. Мы будзем улічваць пры гэтым увесь наяўны досвед, у тым ліку негатыўны.
– Беларуская Рада культуры прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. Гэта азначае, што любыя кантакты з ёю ствараюць прамую рызыку для беларусаў трапіць пад рэпрэсіі рэжыму, атрымаць турэмны тэрмін. Як у такім выпадку вы плануеце працу з беларусамі ўнутры краіны? Беларусы ў Беларусі проста баяцца праяўляць актыўнасць.