Збіраем магістрат “Кнігаўка”!

Беларуская Рада культуры збірае магістрат “Кнігаўка” для аднаўлення выдавецкай дзейнасці Андрэя Янушкевіча.

Кожны можа стаць чальцом магістрату “Кнігаўка” – супольнасці людзей, якія цягам паўгода будуць штомесяц выдаткоўваць 10 альбо 20 долараў на тое, каб вядомы беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч здолеў адрадзіць сваю справу за мяжою.

Выдавецтва “Янушкевіч” было адным з самых паспяховых у краіне, пакуль яго не знішчылі ўлады Беларусі. Некаторыя кнігі выдавецтва былі прызнаныя дзяржаваю “экстрэмісцкімі”, а кнігарня “Кнігаўка”, якую “Янушкевіч” адкрыў у Менску 16 траўня 2022 года, закрылася ў той жа дзень: спачатку туды прыйшлі беларускія прапагандысты, а пасля – сілавікі з ператрусам. Уладальніка выдавецтва Андрэя Янушкевіча затрымалі, ён правёў у зняволенні 28 дзён.
Я адчуваю адказнасць за сваю работу: сысці з гэтай дарогі – значыць падвесці шмат людзей, перадусім чытачоў. У выдавецтва вялікі партфель кніг і паўнавартасны досвед працы ў выдавецкай сферы. Кідаць работу толькі праз змену знешніх абставін і адсутнасць камфорту было б безадказна і няправільна. У рэшце рэшт, дзеці чакаюць новага “Гары Потэра”, а дарослыя новых кніг нобэлеўскіх лаўрэатаў.
– кажа Андрэй Янушкевіч
Я адчуваю адказнасць за сваю работу: сысці з гэтай дарогі – значыць падвесці шмат людзей, перадусім чытачоў. У выдавецтва вялікі партфель кніг і паўнавартасны досвед працы ў выдавецкай сферы. Кідаць работу толькі праз змену знешніх абставін і адсутнасць камфорту было б безадказна і няправільна. У рэшце рэшт, дзеці чакаюць новага “Гары Потэра”, а дарослыя – новых кніг нобэлеўскіх лаўрэатаў.
– кажа Андрэй Янушкевіч
Цяпер ён у Польшчы, дзе хоча аднавіць сваю справу. Паводле Андрэя, для пераносу выдавецкай дзейнасці Польшча – самая прыдатная краіна: тут вялікая колькасць беларусаў, актыўнае культурніцкае жыццё і шмат арганізацыяў, што могуць стаць хаўруснікамі ў распаўсюдзе і прамоцыі беларускіх кніг. Да таго ж аптымістычныя перадумовы для аднаўлення выдавецкай справы ствараюць развітыя маркетплэйсы і добрыя стартавыя магчымасці для бізнесу.

Каб дапамагчы Андрэю аднавіць беларускую выдавецкую справу, трэба сабраць не менш за сто чальцоў магістрату, гатовых штомесяц ахвяроўваць невялікую суму на карысць “Кнігаўкі”. Каб далучыцца да супольнасці, дастаткова падпісацца на адзін з прапанаваных тарыфаў:

10 долараў за месяц (магчымае разавае ахвяраванне 60 долараў).
электронны сертыфікат удзельніка магістрату (пры ўмове ўдзелу цягам 6 месяцаў);
прыярытэтны доступ да новых выданняў;
10 % зніжкі на ўсе кнігі выдавецтва, якія выйдуць цягам магістрату;
удзел у штомесячных стрымах з выдаўцом Андрэем Янушкевічам, дзе ён раскажа пра вынікі.
Чалец магістрату атрымлівае:
20 долараў за месяц (магчымае разавае ахвяраванне 120 долараў)
электронны сертыфікат удзельніка магістрату (пры ўмове ўдзелу цягам 6 месяцаў);
прыярытэтны доступ да новых выданняў;
10 % зніжкі на ўсе кнігі выдавецтва, якія выйдуць цягам магістрату;
удзел у штомесячных стрымах з выдаўцом Андрэем Янушкевічам, дзе ён раскажа пра вынікі.
Чалец магістрату атрымлівае:
эксклюзіўны падарунак ад Андрэя Янушкевіча.
Калі вы прайшлі па спасылцы і падпісаліся на падтрыманне “Кнігаўкі”, плацежная сістэма Stripe будзе аўтаматычна штомесяц спісваць з вашага рахунку абраную суму. Працягласць магістрату: 22 снежня – 23 чэрвеня. Цягам магістрату арганізатары будуць трымаць вас у курсе падзеяў і магчымасцяў. Выйсці з магістрату і адпісацца ад плацяжу можна ў любы момант.

Сабраныя грошы пойдуць на тое, каб зарганізаваць эфектыўную працу выдавецтва. І, вядома, дзякуючы магістрату свет пабачаць: “Кароль” Шчэпана Твардаха, “І ўзыходзіць сонца…” Эрнэста Хэмінгуэя, новыя кнігі беларускіх аўтараў Евы Вайтоўскай, Альгерда Бахарэвіча, Валера Гапеева, Аляксандра Кудрыцкага. Выдавецтва таксама вяртаецца да рыхтавання перакладаў серыяў пра Гары Потэра Джоан Роўлінг, “Ведзьмара” Анджэя Сапкоўскага, “Гаспадара Ледзянога Саду” Яраслава Гжэндовіча.

Дзякуючы магістрату ў Андрэя Янушкевіча выйдуць не толькі гэтыя кнігі – іх колькасць вырасце!
З уласнага досведу я ведаю, што для нармальнага функцыянавання выдавецтва і яго самазабеспячэння патрэбнае пастаяннае выданне новых кніг, прынамсі 2-3 пазіцыі за месяц. Так забяспечваецца сталы інтарэс не толькі да новых кніг, але і да дзейнасці выдавецтва ўвогуле. Мая найбліжэйшая задача – выйсці на такі ўзровень.
кажа Андрэй Янушкевіч.

– кажа Андрэй Янушкевіч.
“Кнігаўка” – першая ў праекце “Беларускія магістраты” Беларускай Рады культуры. Магістратам мы называем суполку беларусаў, якія дамаўляюцца цягам пэўнага перыяду падтрымліваць перспектыўныя праекты беларускай справы вызначанаю сумаю грошай.
Калі дзяржава забірае ў нас магчымасць чытаць новыя кнігі, мусім самі ствараць сабе такія магчымасці. Гэта нашае змаганне на культурніцкім фронце. Праблемы не вырашаць еўрапейскія гранты ці іншыя буйныя інтарасанты – перадусім зрабіць гэта могуць супольна самі беларусы. Магістраты – гэта магчымасць далучыцца да барацьбы за беларускую культуру. Прычым самым простым – грашыма.
– мяркуе кіраўнік праекта "Беларускія магістраты" Цімафей Акудовіч.

Пра наступныя магістраты мы ў Беларускай Радзе культуры будзем паведамляць асобна. Кожны таксама можа прапанаваць сваю ідэю патэнцыйнага магістрату, напісаўшы нам электронны ліст на адрас: belmahistrat@gmail.com.