Коды прысутнасці:
Робім культуру сёння

Першая маштабная zoom-сустрэча Беларускай Рады культуры з беларускімі культурнымі дзеячамі.
20 студзеня // 15:00 па мінскім часе.

Нам важна наладзіць трывалую сувязь з творчай супольнасцю краіны, падтрымліваць яе, рабіць сумесныя праекты, знаходзіць супольныя рашэнні актуальных пытанняў. Таму запрашаем усіх дзеячаў культуры далучыцца да гэтай сустрэчы, каб разам абмеркаваць выклікі і магчымасці для развіцця беларускай культуры ў 2022 годзе.

Што вас чакае на сустрэчы?

- Прэзентуем вынікі працы Беларускай Рады культуры ў 2021 годзе і прадставім стратэгію нашай дзейнасці на 2022 год;
- Распавядзем пра магчымасці падтрымкі творчых праектаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі;
- Мы патлумачым, як распрацоўваюцца кейсы падтрымкі творцаў, у тым ліку на рэальных прыкладах ад тых, каму Рада сапраўды дапамагла;
- Раскажам пра нашу дзейнасць у кірунку арганізацыі арт-рэзідэнцый;
- Супольна абмяркуем важныя моманты, пра якія ўжо сёння варта задумацца пры падтрыхтоўцы Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры, што пройдзе ў ліпені 2022;
- Адкажам на вашы пытанні.

Спікеры ад Беларускай Рады культуры: Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі, Мікалай Халезін, Максім Жбанкоў.

Мы дбаем пра вашу бяспеку, таму кожны ўдзельнік мусіць прайсці верыфікацыю.

Каб зарэгістравацца на сустрэчу, запоўніце адпаведную гугл-форму. Пазней вы атрымаеце ўнікальную спасылку на zoom-сустрэчу.

Пытанні, на якія вы хочаце пачуць адказы, можна дасылаць нам праз сацсеткі альбо праз адпаведны радок у гугл-форме.

Мы рады ўдзелу кожнага з вас! Чакаем усіх творцаў, мэнэджараў, даследчыкаў і выкладчыкаў у сферы культуры і мастацтва! Давайце знаёміцца, каб разам рабіць беларускую культуру мацнейшай!