Міжнародная акцыя "Дні беларускай культуры — 2022" завяршылася!
Мы разам здолелі стварыць напраўду маштабнае свята, якое доўжылася два месяцы і аб’яднала 125 асобных імпрэзаў, што прайшлі ў 38 гарадах 16 краін свету.
Мы разам святкавалі Купалле і глядзелі беларускае кіно, наведвалі выстаўкі сучасных мастакоў і хадзілі на канцэрты актуальных выканаўцаў, падтрымлівалі палітзняволеных літаратараў і нават зладзілі адкрыццё новага музея. Мы ўспомнілі, як гэта — бавіць час на сапраўдным оўпэн-эйр фэсце і чарговы раз пераканаліся, што беларускі тэатр жыве.
Цягам гэтых двух месяцаў мы зноў і зноў сцвярджалі: Belarus Must Go on. І гэтыя словы, што сталіся дэвізам агульнага свята, застаюцца ў нашых сэрцах, думках і памкненнях. Бо мы не спыняемся і працягваем працу дзеля будучыні беларускай культуры.
Давайце доўжыць Беларусь разам!
#bycultureglobal