Вашу музыку, фотаздымкі, малюнкі выкарыстоўваюць у Беларусі без вашага на тое дазволу і выплаты ганарару? Раскажыце нам пра гэта!
Беларуская Рада культуры разам з адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай рыхтуе Індывідуальны зварот у Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурніцкіх правах (КЭСКП) пры ААН. І нам у гэтым патрэбная ваша дапамога.
Мы збіраем факты выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці беларускіх творцаў у Беларусі без адпаведнага на тое дазволу. Нам патрэбныя вашыя гісторыі, гісторыі вашых сяброў, каб звярнуцца ў камітэт па культурных правах пра ААН і абскардзіць выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці без згоды аўтара.