Мецэнат, грамадскі дзеяч, меркаваны кандыдат на пасаду прэзідэнта, банкір. Ініцыятар шэрагу культурніцкіх праектаў: Міжнароднага тэатральнага форуму «Тэатр», праекта «Арт-Беларусь», у межах якога ў Беларусь былі вернутыя работы Шагала, Суціна і іншых мастакоў, стварэння культурнага хаба ОК16, пры яго садзейнічанні быў вернуты арыгінал Бібліі Францыска Скарыны. Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Асуджаны на 14 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.