Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ. Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак. У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры. Падрабязней тут
Кожны дзень
Вялікая выстава беларускага пратэстнага мастацтва, якая адкрылася ў нацыянальным мастацка-культурным комплексе «Мистецький Арсенал» у Кіеве на Дзень Волі, 25 сакавіка 2021 г.
Фотапраект творчай суполкі «Freedom Belarus», у якім узялі ўдзел беларускія дзеячы культуры, якія зазналі ціск і перажылі рэпрэсіі за сваю дзейнасць і пазіцыю. Прэзентаваны 21.12.2020 г.
Мастацкі караткаметражны фільм рэжысёркі Анастасіі Мацкевіч, які з'явіўся як водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі. Прэм’ера адбылася 12.01.2021
Дабрачынная анлайн-лекцыя культур-аналітыка Максіма Жбанкова ў музычным суправаджэнні Арцёма Залескага ў падтрымку будучай кнігі і ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў і выдаўцоў. Прэм’ера адбылася 26.02.2021
Серыя аўтарскіх паштовак у колерах беларускай свабоды мастачкі Мілы Коткі. Зробленыя з выкарыстаннем натуральных ягад, зёлак і раслінаў. Пабачылі свет у студзені 2021 г.
Завяршыўся першы адбор заявак на гранты ў межах праекту ArtPower BelarusБеларускай Рады культуры і Дацкага інстытуту культуры. Экспертная і адборачная камісіі вызначылі 16 атрымальнікаў мідзі-грантаў на агульную суму каля 440 тысяч еўраў і 6 атрымальнікаў міні-грантаў на агульную суму больш за 25 тысяч еўраў. 9 чалавек атрымаюць гранты мабільнасці, якія можна скарыстаць на паездкі для працы, навучання, даследаванняў ды іншага, на суму больш за 20 тысяч еўраў. Агулам на культурніцкія праекты ды гранты мабільнасці ў межах першага кола вылучаць 485 тысяч еўраў.
Самая вялікая колькасць заявак прыйшла на мідзі-гранты – з іх было прынята 179 на агульную суму больш за 7 мільёнаў еўраў. Пададзеныя праекты належаць сферам літаратуры, кіно, тэатру, адукацыі, музыкі, арганізацыі імпрэзаў, выяўленчага мастацтва, відэамастацтва, захавання спадчыны, медыяў ды інстытуцыянальнага падтрымання.
“
Такая колькасць заявак, а галоўнае – якасных заявак, сведчыць пра вялізны патэнцыял беларускай культуры. Гэта маё галоўнае адкрыццё і натхненне ArtPower Belarus: ён выявіў, як багата ў нас творцаў, якія ў складаных умовах гатовыя ствараць далей. Але відавочна, у праекту недастаткова рэсурсаў на падтрымку ўсіх ідэяў, якія варта было б падтрымаць, у межах першага кола для фінансавання была адабраная толькі адна дзясятая частка пададзеных заявак. Гэта сігнал для нас і нашых партнёраў: развіццё беларускай культуры вымагае большых высілкаў і значна большых рэсурсаў
– дзеліцца кіраўнік Беларускай Рады культуры і сябра адборачнай камісіі Сяргей Будкін.

На міні-гранты былі прынятыя 23 заяўкі на агульную суму амаль 100 тысяч еўраў, большасць з іх – са сферы літаратуры і выяўленчага мастацтва. 11 чалавек падалі заяўкі на гранты мабільнасці на агульную суму больш за 20 тысяч еўраў.
Кожны праект ацэньвалі экспертная камісія, куды ўвайшло 15 чалавек, і адборачная камісія, якая склалася з трох прадстаўнікоў Дацкага інстытуту культуры, двух прадстаўнікоў Беларускай Рады культуры і запрошанага эксперта, якім стаўся былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.
“
Я па-сапраўднаму ўражаны колькасцю атрыманых заявак і іх высокай якасцю. Разгляд усіх прапановаў культурніцкіх праектаў пераканаў мяне ў таленавітасці, багацці і разнастайнасці беларускага мастацтва і творцаў. Хаця, на жаль, мы можам падтрымаць толькі частку праектаў, я ганаруся тым, што DCI адыгрывае невялікую ролю ў захаванні актыўнага, інклюзіўнага і разнастайнага беларускага культурніцкага жыцця.
– адзначыў Мэс Эстэрґор (Mads Østergaard), часовы дырэктар Дацкага інстытуту ў Эстоніі, Латвіі і Літве (Беларусі і Украіне) ды сябра адборачнай камісіі.

Наступны кол на мідзі-гранты ў межах разлічанага на 28 месяцаў праекту ArtPower Belarus будзе абвешчаны ў канцы 2023 года, заяўкі на міні-гранты і гранты мабільнасці можна падаваць цягам усяго перыяду. Зрабіць гэта можна на сайце Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры. Разглядацца заяўкі будуць кожны квартал.