бяляцкі

Постпрадакшн дакументальнага фільма «Бяляцкі / Нязломны»

Дакументальная стужка BIALIATSKI / UNBROKEN, прысвечаная беларускаму праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму. 

Грант у межах Трэка 2 ArtPower Belarus дазволіў міжнароднай камандзе з удзелам беларускіх творцаў завяршыць постпрадакшн фільма — мантаж, гукавое і колеравае афармленне.

Фільм раскрывае постаць Алеся Бяляцкага праз гісторыі ягоных блізкіх і калег, а таксама праз архіўныя матэрыялы і сведчанні з розных краін. Асаблівае месца ў стужцы займаюць тэмы салідарнасці, чалавечай годнасці і супраціву, якія выходзяць далёка за межы беларускай гісторыі і становяцца часткай глабальнага дыялогу пра правы чалавека. Сапраўды ўнікальнай часткай фільма стала асвятленне першых хвілін і дзён Алеся Бяляцкага пасля вызвалення ў снежні 2025 года.

Гэта не толькі дакументальны аповед пра аднаго чалавека, але і гісторыя пра супольнасць, якая працягвае змагацца, падтрымліваць адно аднаго і захоўваць сувязі нават ва ўмовах ізаляцыі.

Стваральнікі плануюць далейшае фестывальнае жыццё фільма і міжнародныя паказы, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і пашырыць разуменне шматгадовага досведу беларускіх праваабаронцаў.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам