невыкрэслены тэатр

Выданне кнігі «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі»

23 сакавіка выйшла з друку кніга  Настассі Панкратавай «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі», якая фіксуе і вяртае ў публічную прастору важную частку гісторыі беларускага тэатра. Выданне магло не пабачыць свет праз страту фінансавання, але адбылося дзякуючы гранту ў межах Трэка 3 ArtPower Belarus. 

У кнізе сабраныя выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных, так і ў незалежных медыя. Яна аднаўляе падзеі, імёны і працэсы, што фармавалі беларускую тэатральную сцэну апошніх гадоў, у тым ліку тыя, доступ да якіх пасля 2020 года быў абмежаваны або страчаны.

Гэта не толькі збор тэкстаў, але і спроба захаваць памяць пра супольнасць, якая працягвае існаваць, нягледзячы на ціск і разрыў прафесійных сувязяў.

«Мне невыносна баліць, калі я бачу, як разрастаюцца белыя плямы ў гісторыі айчыннага тэатра. За апошнія пяць гадоў з тэатральный карты былі сцёртыя цэлыя калектывы, а таксама асобныя постаці, што яшчэ не так даўно вызначалі кірунак развіцця нацыянальнага мастацтва. Іх імёны вы не знойдзеце на сайтах тэатраў, якім яны, не раўнуючы, прысвяцілі сваё жыццё. Я бачу, як прыйшло новае пакаленне творцаў, якія мала што ведаюць пра сваіх папярэднікаў, і гледачоў, якія не чулі прозвішчы тых, хто заклаў фундамент лепшых калектываў, на спектаклі якіх яны сёння не могуць здабыць квіткі» — кажа аўтарка кнігі Настасся Панкратава.

Кніга дапамагае аднавіць страчаныя фрагменты, як біяграфій асобных дзеячаў, так і цэлых культурных працэсаў, і становіцца важным сведчаннем часу.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам