cover-new

Поле незалежнае беларускае культуры 2024: актары, выклікі, будучыня

Вынікі базавага даследавання

Перад вамі – даследчая работа. Навуковы тэкст, у цэнтры ўвагі якога – асноўныя арганізацыі, дзеячы беларускае культуры ў краіне ды за мяжой і тыя ўмовы, у якіх яны існавалі (былі вымушаныя існаваць) у канцы 2024 года.

Замовілі працу Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры, а штуршком для вывучэння фонавых умоваў існавання нашае культуры сёння сталася завяршэнне першай эдыцыі вялікае праграмы ArtPower Belarus. Даследаванне, праведзенае з той жа мэтаю пасля старту ArtPower Belarus, знойдзеце тут

Мэты работы

Апісанне поля арганізацыяў ды ініцыятываў, чыя дзейнасць скіраваная на развіццё і прасоўванне беларускае культуры, аналіз праблемаў і перспектываў развіцця супольнасці, а таксама ацэнка зменаў і дынамікі ў беларускім культурным полі за апошні год, пачынаючы з другой паловы 2023-га (калі праводзілася мінулае даследаванне).

Такaя ацэнка неабходная найперш суб’ектам, якія прэтэндуюць на развязанне заданняў у галіне развіцця сферы беларускае культуры, у тым ліку для выпрацоўвання стратэгіяў, праграмаў і канкрэтных праектаў для развіцця культурнага поля, адэкватных патрэбам дзеячаў культуры. Акрамя таго, такая аналітыка карысная культурнцікім актарам, асабліва тым, хто імкнецца сваёй дзейнасцю развіваць, фасілітаваць і лабіяваць інтарэсы беларускае культуры. Разуменне адэкватнае карціны стану беларускае незалежнае культуры можа спрыяць больш карэктнаму выбару прыярытэтаў, стратэгіяў і тактык у яе развіцці, дыялогу і партнёрстве. 

Мы таксама мяркуем, што пашырэнне ведаў пра беларускую культуру, павелічэнне колькасці даследаванняў і ўсебаковая аналітыка гэтага комплекснага аб’екту будзе спрыяць выпрацоўванню ды ўзгадненню агульных стратэгічных пазіцыяў паміж рознымі актарамі беларускае грамадзянскае супольнасці для пераадолення крызісных з’яваў і выхаду на пазітыўны трэк развіцця супрацы ў галіне.  

Эмпірычная база

  • Вынікі маніторынгу адкрытых крыніцаў.
  • Вынікі онлайн-анкетавання (50 анкетаў).
  • Вынікі экспертнага апытання (16 інтэрв’ю).

Тэрміны правядзення даследавання: восень 2024 года.

Увага! З прычынаў бяспекі мы публікуем скарочаную версію фінальнага тэксту. Назвы некаторых культурніцкіх арганізацыяў ды ініцыятываў, актыўных у полі, схаваныя па ўзгадненні з іх прадстаўнікамі.

Чытаць цалкам у pdf (па-беларуску) 

Чытаць цалкам у pdf (па-англійску)

Таксама паглядзіце

Цяпер у музеі, дзякуючы грантавай праграме ArtPowerBelarus, даступны аўдыёгід на беларускай мове, што значна спрашчае ўспрыманне інфармацыі наведнікам з Беларусі. Гэта не толькі камфорт успрымання інфармацыі на роднай мове, але і важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы самі ўжо затэсцілі аўдыёгід і вельмі ўдзячныя музею за такі крок насустрач.

Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.