repressions

Рэпрэсіі

Сітуацыя з палітвязнямі і дзеячамі культуры ў Беларусі

Увосень 2020 года Беларуская Рада культуры ў адказ на масавыя рэпрэсіі, у тым ліку сярод дзечаў культуры, арганізавала службу дапамогі рэпрэсаваным творцам. Лік рэпрэсаваных у Беларусі за гэты час перасягнуў 40000 чалавек, больш за паўмільёна беларусаў вымушаныя былі з’ехаць з краіны пад пагрозай крымінальнага пераследу. Лічба палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх калоніях і турмах, увесь гэты час вагаецца ў межах 1000-1500 чалавек. І каля 10% з іх звязаныя са сферай культуры. З 2020 года спецыялісты з нашага кірунка дапамогі:
  • апрацавалі 2200+ зваротаў,
  • правялі 1400+ кансультацый,
  • падрыхтавалі 370+ рэкамендацый для віз і гуманітарных дазволаў на жыхарства.
Таксама 650+ чалавек атрымалі фінансавую або псіхалагічную дапамогу. Калі вы дзеяч/ка культуры і маеце патрэбу ў псіхалагічнай, юрыдычнай ці іншай дапамозе, можаце напісаць на адрас:rada_help@byculture.org Больш пра кірунак дапамогі.

Што можа зрабіць міжнародная супольнасць

Дзеячы культуры пакараныя за захаванне мовы, памяці і сэнсаў. Іх пераслед — гэта не толькі праблема правоў чалавека, але і культурніцкая надзвычайная сітуацыя.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі, культурніцкія інстытуты і дэмакратычныя ўрады:

  • публічна асудзіць рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры ў Беларусі;
  • патрабаваць неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку са сферы культуры;
  • падтрымліваць механізмы рэабілітацыі і міжнароднай абароны для пераследаваных дзеячаў культуры;
  • умацоўваць культурніцкую салідарнасць, узмацняючы беларускія галасы культуры ў выгнанні.

Наступныя гісторыі палітвязняў з асяроддзя культуры яскрава паказваюць жорсткасць рэпрэсій і заслугоўваюць міжнароднай увагі.

1. Пераслед за творчасць

Гэтыя выпадкі паказваюць рэакцыю рэжыму на свабоду слова, песні і творчыя выказванні. Людзей судзяць за іх творы, якія становяцца сімвалам пратэсту і надзеі.

  • Дзмітрый Галавач, Яўген Бурло, Андрэй Ярэмчык (гурт Tor Band): асуджаныя на тэрміны ад 7 гадоў і 6 месяцаў да 10 гадоў калоніі за музыку, адвольна прызнаную «экстрэмісцкай». Сам гурт прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». 
  • Аляксей Санчук, бубнач: асуджаны на 6 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і творчасць.

2. Зняволенне нягледзячы на сур’ёзныя хваробы або ўзрост

Утрымліванне людзей з цяжкімі хваробамі ці ў сталым узросце без належнай меддапамогі вядзе да пагаршэння здароўя і пакут.

  • Вячаслаў Арэшка, гісторык і культуралог: асуджаны на 13 гадоў калоніі, мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, амаль не бачыць, але яму адмаўляюць у прызнанні інваліднасці. 
  • Уладзімір Гундар, краязнавец і грамадскі актывіст: асуджаны на 20 гадоў калоніі, мае цяжкія хваробы, яму адмаўляюць у меддапамозе. Мае інваліднасць, часткова страціў слых у турме.

3. Інтэлектуальны і грамадзянскі супраціў: вядомыя грамадскія асобы

Гэтыя людзі прадстаўляюць культурніцкую, адукацыйную і экспертную супольнасці. Улада вядзе мэтанакіраваную кампанію супраць іх.

  • Алег Хаменка, беларускі музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, лідар гурта “Палац”: асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі за асветніцкую дзейнасць.
  • Аляксей Кузьмін, саліст гурта «Закон Гука»: асуджаны на 7 гадоў.
  • Павел Белавус, арганізатар культурніцкіх праектаў, Symbal.by: асуджаны на 13 гадоў, у спісе тэрарыстаў.
Дзеячы культуры, асуджаныя да адбывання пакарання ў турмах і калоніях
Імя, прозвішча Культурніцкая дзейнасць Прысуд
Аліневіч Ігар Пісьменнік, актывіст анархістскага руху Асуджаны 22 снежня 2021 года да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Алфёрава Нэлі Рамесніца, мастачка і літаратарка У чэрвені 2024 года прымусова накіраваная на псіхіятрычнае лячэнне
Аляксандраў Андрэй Паэт, журналіст, медыяменеджэр Асуджаны 6 кастрычніка 2022 года да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Арэшка Вячаслаў Архівіст, культуразнаўца, гісторык, грамадскі дзеяч Асуджаны 5 студзеня 2023 года да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Бабарыка Эдуард Кіраўнік краўдфандынгавых пляцовак падтрымкі культурніцкіх ініцыятываў Ulej i MolaMola Асуджаны 5 ліпеня 2023 года да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Белавус Павел Арт-менеджэр, сузаснавальнік і былы кіраўнік ”Арт Сядзібы”, стваральнік Symbal.by і кампаніі ”Годна” Асуджаны 11 траўня 2023 года да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Бойка Яўген Гісторык, этнограф Асуджаны 12 чэрвеня 2025 года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Бурло Яўген Музыка гурта Tor Band Асуджаны 31 кастрычніка 2023 года да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Васільеў Вадзім Асвятляльнік у тэатры ”Лялька” Асуджаны 11 лістапада 2022 года да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Вярбіцкі Іван Мастак, аніматар, рэжысёр відэамантажу Асуджаны 15 сакавіка 2021 года да 10 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Галавач Дзмітрый Рок-музыка, удзельнік гурта Tor Band Асуджаны 31 кастрычніка 2023 года да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Герасімовіч Чэслаў Музыка гурта ”Ведьма” Асуджаны 9 снежня 2024 года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Глушкоў Яўген Музыка Асуджаны 20 студзеня 2023 года да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Гундар Уладзімір Краязнаўца Асуджаны 20 траўня 2021 года да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дуднікаў Ягор Актор агучкі Асуджаны 27 снежня 2021 года да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Здаравеннаў Вадзім Фатограф Асуджаны 10 лістапада 2024 года да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Івашын Дзяніс Паэт, журналіст Асуджаны 14 верасня 2022 года да 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Ільяш Ігар Пісьменнік, журналіст Асуджаны 5 верасня 2025 года да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Краўчук Васіль Комік, актор Асуджаны 7 лютага 2022 года да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, 17 снежня 2024 года рашэнне суда было заменена на пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Кузьмін Аляксей Саліст гурта ”Закон Гука” Асуджаны 18 верасня 2023 года да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Навагродскі Аляксей Пісьменнік Асуджаны 29 снежня 2023 да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Падрэз Дзмітрый Стрыт-арт мастак Асуджаны 15 сакавіка 2022 да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пазнякевіч Валерый Паэт, бард Асуджаны 14 жніўня 2025 да 3 гадоў абмежавання волі ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу
Палынская Ціна Аўтарка нон-фікшн літаратуры Асуджаная ў 2026 да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Піткевіч Паліна Пісьменніца, акторка, журналістка Асуджаная 7 сакавіка 2025 да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Пугачоў Цімафей Бубнач Асуджаны 29 студзеня 2026 года да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Савін Уладзіслаў Прадзюсар, блогер, паэт Асуджаны 26 кастрычніка 2022 да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Санчук Аляксей Музыка, бубнач Асуджаны 13 траўня 2021 да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Сацук Сяргей Пісьменнік-фантаст, журналіст Асуджаны 26 кастрычніка 2022 да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Стэфановіч Расціслаў Дызайнер, архітэктар Асуджаны 19 ліпеня 2021 да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Сычоў Алег Друкар Асуджаны 4 кастрычніка 2024 да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Францкевіч Аляксандр Пісьменнік, актывіст анархістскага руху Асуджаны 6 верасня 2022 да 17 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Хаменка Алег Музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, лідар гурта ”Палац",Асуджаны 4 сакавіка 2026 да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Цюшкевіч Ягор Музыка, супрацоўнік лялечнага тэатра Асуджаны 19 снежня 2024 года да 6 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Шаляпіна Аксана Мастачка Асуджаная ў лістападзе 2025 года да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Шведаў Фёдар Гулец Што? ДЗе? Калі?"" Асуджаны 19 красавіка 2024 года да 3 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хімія")"
Якаўлева Ірына Мецэнатка, валанцёрка Асуджаная 19 сакавіка 2026 года да 8 галоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Ярэмчык Андрэй Бас-гітарыст гурта Tor Band Асуджаны 31 кастрычніка 2023 да 7 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дзеячы культуры, асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Імя, прозвішча Культурніцкая дзейнасць Прысуд
Бачурынская Наталля Фатографка Асуджаная 13 студзеня 2026 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Вабішчэвіч Іван Музыка Асуджаны 10 снежня 2024 года да 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Забела Раман Архітэктар Асуджаны 28 чэрвеня 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Ільін Аляксандр Музыка, вакаліст гурта Nizkiz Асуджаны 20 сакавіка 2024 года да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Краўцоў Кірыл Заснавальнік унікальнай арт-вёскі Чырвоны Кастрычнік" арт-менеджэр
Крук Ганна Мастачка Асуджаная 8 лютага 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Кульша Сяргей Музыка, бас-гітарыст гурта Nizkiz Асуджаны 20 сакавіка 2024 года да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Лепушэнка Максім Рэдактар і адміністратар беларускай Вікіпедыі Асуджаны 8 жніўна 2025 года да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Мандзік Дар'я Архітэктарка Асуджаная 28 чэрвеня 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Масалевіч Міхаіл Экскурсавод, краязнаўца Асуджаны 26 лютага 2026 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Палонскі Ілля Архітэктар Асуджаны 28 чэрвеня 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Фамін Дзмітрый Гукарэжысёр Асуджаны 29 кастрычніка 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Халяўкін Дзмітрый Музыка, бубнач гурта Nizkiz Асуджаны 20 сакавіка 2024 года да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Харытонава-Крыжэвіч Наталля Рамесніца, дызайнерка ўпрыгожванняў Асуджаная 9 жніўня 2024 года да 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Церашкова Алена Пісьменніца, хірург Асуджаная 20 чэрвеня 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Дзеячы культуры, асуджаныя на невядомы тэрмін да абмежавання ці пазбаўлення волі
Імя, прозвішча Культурніцкая дзейнасць Дата прысуду, артыкул
Ашурка Аляксандра Харэографка, заснавальніца Devil Dance studio Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Барсукова Алена Акторка, рэжысёрка, педагог па сцэнічнай мове і акцёрскаму майстэрству Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Вольскі Анатоль Арганізатар культурных мерапрыемстваў, музыка, дыджэй Асуджаны ў 2025 годзе па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК, тэрмін невядомы
Гаўрылавец Віктар Папулярызатар беларускай мовы, фізік Асуджаны ў 2025 годзе па ч. ч. 1, 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Грабіцкі Вайцэх Харэограф, педагог Асуджаны 21 лістапада 2025 года па ч.ч. 1, 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Дудко Глеб Музыка, сузаснавальнік праекта ConcertMaster Асуджаны 9 ліпеня 2024 года, тэрмін невядомы
Каралёва Святлана Артыстка, музыка, настаўніца музычных дысцыплін Асуджаная ў 2026 годзе па арт. 361-4, тэрмін невядомы
Лаўрыновіч Павел Краязнаўца Асуджаны ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Логвін Валянціна Старшыня зліквідаванага Цэнтра украінскай культуры “Січ” у Мінску Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, ч. 1, 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Лук'янава Таццяна Музыка, музыказнаўца, салісткай камернага аркестра, выкладчыца танцаў Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Манкевіч Сцяпан Комік, вядучы мерапрыемстваў Асуджаны 26 снежня 2024 па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Монзуль Уладзімір Архівіст Асуджаны ў 2025 годзе па ч.ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК, тэрмін невядомы
Навумовіч Уладзімір Бас-гітарыст кавер-гурта BAND 777 Асуджаны 29 ліпеня 2024 года па ч. 1 арт. 368 і ч. 3 арт. 361-1 КК, тэрмін невядомы
Пашкевіч Павел Вядучы мерапрыемстваў Асуджаны 31 ліпеня 2024 па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Пажарыцкі Аляксандр Баяніст, выкладчык Асуджаны ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Пажарыцкая Лілія Баяністка, выкладчыца Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Равяка Руслан Літаратар, перакладчык, журналіст Асуджаны ў 2025 годзе па ч. 2 арт. 361‑4 КК, тэрмін невядомы
Рапавец Марына Выкладчыца музычных дысцыплін, кіраўнічка ансамблю Pretty bend"" Асуджаная ў 2025 годзе па арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Салажэнцаў Сяргей Танцор-аматар, прызёр танцавальных конкурсаў Асуджаны ў 2025 годзе па арт. 361-2 КК, тэрмін невядомы
Сачыўка Дзмітрый Музыка, фатограф Асуджаны 22 ліпеня 2024 года па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Сітнік Вольга Аўтарка артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, рэдактарка беларускай Вікіпедыі Асуджаная ў 2025 годзе па арт. 361-4, тэрмін невядомы
Старавойтаў Яўген Краязнаўца, стваральнік блога Магілёўскія хронікі"" Асуджаны ў 2025 годзе па ч.ч. 1, 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Трубчык-Дзівакова Настасся Бібліятэкарка Асуджаная ў 2025 годзе па арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Явід Кацярына Акторка Асуджаная 12 жніўня 2025 года па арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Яноўская Вераніка Спявачка, выкладчыца вакала, уладальніца мастацкай школы Артвакал" сузаснавальніца ансамблю "Па-Дзея""
Яўмененка Віктар Папулярызатар беларускай гісторыі і культуры Асуджаны ў 2026 годзе па ч. 3 арт. 361 КК да пазбаўлення волі, тэрмін невядомы
Дзеячы культуры, затрыманыя ў межах крымінальных справаў
Імя, прозвішча Культурніцкая дзейнасць Актуальнае знаходжанне
Бабіцкі Зміцер Арт-менеджэр, грамадскі дзеяч, сузаснавальнік культурніцкай ініцыятывы ”Склад бутэлек” Затрыманы ў лістападзе 2025. Знаходзіцца ў СІЗА-1
Казючыц Інга Арт-менеджэрка Затрыманая 10 лютага 2026 года
Колас Зміцер Перакладчык, літаратуразнаўца, уладальнік выдавецтва ”Зміцер Колас” Затрыманы 17 лютага 2026 года. Знаходзіцца ў СІЗА-1
Ларычаў Алег Арт-менеджэр, стрыт-арт мастак Затрыманы ў снежні 2025 года. Знаходзіцца ў СІЗА-1
Малашэнкаў Сямён Арт-менеджэр Затрыманы ў лістападзе 2025 года
Салаш Сяргей Арт-менеджэр, грамадскі дзеяч, сузаснавальнік культурніцкай ініцыятывы “Склад бутэлек” Затрыманы 12 лістапада 2025 года
Чумакоў Алесь Даследчык і рэстаўратар традыцыйных музычных інструментаў, музыка-гусляр Затрыманы 8 снежня 2025. Знаходзіцца ў СІЗА-1

Таксама паглядзіце

Тры месяцы таму, у пачатку лютага 2026 года, Беларуская Рада культуры аб’явіла збор на падтрымку беларускага даследчыка і грамадскага дзеяча Юрася Юркевіча. …

Праграма ArtPower Belarus абвяшчае старт новага конкурснага кола па Трэку 2. Творчыя праекты. Падача заявак адкрываецца 8 мая 2026 года і будзе …