17 верасня стартуе адукацыйная праграма, якая будзе ўяўляць сабой серыю з пяці анлайн-варкшопаў для беларускіх творцаў, менеджараў, куратараў і ўсіх, хто працуе з культурніцкімі праектамі.
Лекцыі будуць праходзіць анлайн кожныя два тыдні на працягу двух месяцаў. Запрошаныя спікеркі — беларускія культурніцкія менеджаркі, спецыялісткі ў галіне PR, камунікацый і пошуку фінансавання. Усе яны маюць багаты практычны досвед і добра разумеюць кантэкст, у якім сёння працуе беларуская культура.
Падчас сустрэч будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:
- Альтэрнатыўнае фінансаванне: краўдфандынг і іншыя магчымасці;
- Як зразумець, які праект патрэбны тваей аўдыторыі;
- Чаму калабарацыі ўзмацняюць праект;
- Гаварыць так, каб пачулі: камунікацыйная стратэгія для культурніцкіх праекта;
- Як будаваць супольнасці вакол сваёй ініцыятывы.
Першая лекцыя адбудзецца ўжо 17 верасня і будзе прысвечаная фінансаванню культурніцкіх ініцыятыў. Спікерка Аліна Лісаковіч распавядзе пра краўдфандынг і іншыя альтэрнатыўныя спосабы падтрымкі: як зрабіць праект устойлівым не толькі праз донарскія гранты, што дае праекту краўдкампанія, як выбраць платформу для збору сродкаў і з чаго пачаць. Гэта практычны варкшоп, карысны як для тых, хто ўжо мае ініцыятыву, так і для тых, хто толькі фармулюе ідэю.
Лекцыя пройдзе ў Zoom і працягнецца да дзвюх гадзін. Удзельнікі не будуць бачыць адно аднаго, але змогуць задаваць пытанні праз форму Q&A.
Дата і час: 17 верасня, 17:30 (Мінск / Вільнюс), 16:30 (Варшава)
Рэгістрацыя: да 17 верасня, 10:00 (мінскі час)
Спасылка на рэгістрацыю.
Спасылку на далучэнне ўдзельнікі атрымаюць на e-mail, указаны падчас рэгістрацыі. Калі ласка, правярайце не толькі ўваходныя, але і тэчкі “Спам” і “Промаакцыі”. Усе абвесткі будуць таксама з’яўляцца ў афіцыйным тэлеграм-канале ArtPower Belarus.
Адукацыйны трэк з’яўляецца часткай праграмы ArtPower Belarus, якая рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.