Frame 5089 (1)

Працягваецца прыём заявак на Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах

Праграма ArtPower Belarus працягвае прыём заявак на грантавы конкурс па Трэку 3. Праекты ў асаблівых абставінах. Ён прызначаны для беларускіх дзеячаў культуры і ініцыятыў, якія сутыкнуліся са складанымі або непрадбачанымі жыццёвымі і прафесійнымі абставінамі і маюць патрэбу ў падтрымцы для рэалізацыі культурніцкага праекта.

Падача заявак на Трэк 3 адкрытая на сталай аснове. Памер гранта складае ад 1 000 да 5 000 еўра, а ў выключных выпадках — да 10 000 еўра. Рэалізацыя праекта павінна завяршыцца не пазней за 31 жніўня 2027 года.

Хто можа падавацца?

На конкурс праектаў па Трэку 3 могуць падавацца:

  • рэпрэсаваныя творцы пры пацвярджэнні рэпрэсій не пазней чым за год да падачы заяўкі;
  • аўтары, якія страцілі працаздольнасць на працягу апошніх 12 месяцаў;
  • вымушаныя эмігранты на працягу першага года пасля выезду;
  • аўтары і ініцыятывы, якія страцілі фінансаванне не пазней чым за тры месяцы да падачы;
  • праекты і мабільнасці, якія немагчыма перанесці без істотнай шкоды;
  • заяўнікі, якія апынуліся ў іншых выключных абставінах і могуць пацвердзіць іх дакументальна.

Якую падтрымку можна атрымаць?

Фінансаванне можа быць выкарыстана для рэалізацыі невялікіх культурніцкіх праектаў, тэрміновых дзеянняў і мабільнасцяў, напрыклад, для ўдзелу ў міжнародных падзеях, рэзідэнцыях, адукацыйных праграмах або даследаваннях. Таксама падтрымка можа дапамагчы завяршыць праект, рэалізацыя якога апынулася пад пагрозай.

Асноўныя ўмовы:

  • сума гранта: €1 000–5 000, у выключных выпадках да €10 000;
  • заканчэнне праекта: не пазней за 31 жніўня 2027 года;
  • падача заявак: на сталай аснове;
  • адбор: 1–2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці заявак;
  • старт праекта: не раней чым праз 5 тыдняў пасля падачы заяўкі;
  • максімальны ганарар аднаму аўтару: €4 000.

На фінансаванне да €10 000 можна прэтэндаваць у выпадку калектыўнай тэрміновай мабільнасці для пяці і больш чалавек, сумеснага праекта некалькіх аўтараў ва ўразлівым становішчы, або страты ўжо пацверджанага фінансавання падчас рэалізацыі праекта па незалежных ад аўтара прычынах.

Як падаць заяўку?

У заяўцы неабходна апісаць абставіны, у якіх апынуўся заяўнік, патлумачыць тэрміновасць падтрымкі, прадставіць план рэалізацыі праекта з тэрмінамі і бюджэтам, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць сітуацыю. Гэта могуць быць, напрыклад, даведкі, спасылкі на публікацыі або заключэнні праваабарончых арганізацый.

Спачатку заяўкі праходзяць тэхнічную праверку і ацэнку адпаведнасці крытэрам Трэка 3, пасля чаго перадаюцца на разгляд незалежнай камісіі.

Вынікі першага года Трэка 3

За першы год працы Трэка 3 падтрымку атрымалі 36 праектаў. З іх 23 праекты ажыццяўляюцца рэпрэсаванымі дзеячамі культуры, у тым ліку 12 праектаў ад былых палітзняволеных, выдвараных з Беларусі пасля вызвалення.

Сярод аўтараў творчых праектаў па Трэку 3 — Уладзімір Някляеў, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец і іншыя дзеячы беларускай культуры.

Гісторыю аднаго з падтрыманых творцаў Аляксея Сяленкі чытайце па спасылцы.

Падрабязнасці і кантакты

Падаць заяўку і азнаёміцца з поўнай дакументацыяй можна на старонцы праграмы ArtPower Belarus.

Пытанні можна дасылаць на электронную пошту: info@artpowergrants.org.

Таксама паглядзіце

Праграма ArtPower Belarus працягвае прыём заявак на грантавы конкурс па Трэку 3. Праекты ў асаблівых абставінах. Ён прызначаны для беларускіх дзеячаў культуры …

Праграма ArtPower Belarus падвяла вынікі трэцяга кола конкурснага адбору па Трэку 2. Творчыя праекты. Падтрымку атрымалі 24 праекты ў розных сектарах беларускай …