25 сакавіка мы адзначаем Дзень Волі — свята, якое стала сімвалам імкнення да свабоды, годнасці і праўды. Больш чым праз стагоддзе гісторыі, …
Хто мы і чым займаемся?
Беларуская Рада культуры – супольнасць экспертаў, менеджараў і творцаў.
Мы працуем над адбудовай экасістэмы беларускай культуры ў новых умовах – на фоне рэпрэсій, эміграцыі дзеячаў і пошуку сябе ў новых краінах.
Мы імкнемся захаваць непадзельнасць беларускай культурніцкай прасторы, якая ёсць агульнай і для тых, хто з’ехаў, і для тых, хто застаецца ў краіне.
Што мы робім:
Для сферы ў цэлым:
- Давядзенне значнасці культуры на ўсіх узроўнях і прыцягненне рэсурсаў на культуру.
- Дзейнасць па адбудове новых супольнасцяў, якія могуць гарантаваць развіццё і ўстойлівасць беларускіх культурніцкіх ініцыятыў.
- Даследаванне патрэбаў, аналіз і маніторынг сітуацыі ў розных сферах культуры.
Для творцаў
- Падтрымка праектаў і ініцыятываў, накіраваных на ўмацаванне беларускага культурнага поля/стварэнне інфраструктуры.
- Садзейнічанне адукацыі творцаў і мэнеджараў, падвышэнне іх кваліфікацыі, пашырэнне кантактаў.
- Арганізацыя персанальнай гуманітарнай падтрымкі для творцаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі – кансультаванне, фінансавая, юрыдычная ды інш. дапамога.
Чым мы не займаемся:
- арганізацыяй івэнтаў;
- пошукам вакансіяў і працаўладкаваннем;
- контрпрапагандаю;
- арэндаю, набыццём інструментаў і абсталявання для імпрэзаў.
Юрыдычная даведка
Зарэгістраваная з кастрычніка 2020 года на тэрыторыі ЕЗ (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon) некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, з траўня 2023-га мае праваабарончы статус.
У Беларусі на рашэнне Міністэрства ўнутраных справаў прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”, на рашэнне Партызанскага суда Мінску ўсе старонкі і суполкі ў сетках, матэрыялы ды ініцыятывы Беларускай Рады культуры прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, “экстрэмісцкім” таксама прызнаны адзін з нашых тэлеграм-каналаў, прысвечаных кампаніі #BelarusWithUkraine.
Каманда

Сяргей Будкін
Кіраўнік. Ажыццяўляе агульны менеджмент Беларускай Рады культуры, рэпрэзентуе арганізацыю на міжнародным узроўні, бярэ ўдзел у падрыхтоўцы Стратэгіі дзейнасці, вызначэнні прыярытэтаў працы і падрыхтоўцы справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі. Бярэ ўдзел ў пошуку фінансавання для арганізацыі і сферы беларускай культуры ў цэлым. Афіцыйна прадстаўляе Раду ў Варшаве.

Надзея Гарэцкая
Намесніца кіраўніка. Наладжвае працэсы арганізацыі працы ў камандзе, кіруе справамі ўзаемадзеяння з партнёрамі, прадстаўляе пазіцыю Рады па пытаннях праграмы ArtPower Belarus. Афіцыйна прадстаўляе арганізацыю ў Вільні.

Эліна Калнібалоцкая
Фінансавая і праектная менеджарка. Працуе ў Беларускай Радзе культуры ад моманту яе заснавання. Будуе каманды, аптымізуе працэсы агульнага менеджменту і фінансавай палітыкі арганізацыі.

Алена Рыдзеўская
Праектная менеджарка. Вядзе праваабарончы кірунак Беларускай Рады культуры. У розны спосаб спрыяе дапамозе творцам, якія зазналі рэпрэсіі ў Беларусі. За час існавання кірунка дапамогі было падтрымана больш за 800 дзеячаў культуры.

Цімафей Акудовіч
Эксперт і праектны менеджар. Гісторык, культуролаг, кіраўнік праекта “Беларускія Магістраты” – суполкі ахвярадаўцаў, якія падтрымліваюць перспектыўныя ініцыятывы ў культурніцкай сферы.

Кацярына Раманчык
Экспертка і праектная менеджарка. Стваральніца тэлеграм-канала @sekktor і рэдактарка сайта sekktor.online пра прафесійныя магчымасці для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры.

Настасся Марозава
Фінансавая менеджарка Беларускай Рады культуры. Займаецца пытаннямі справаводства, дапамагае Праўленню забяспечваць фінансавую стабільнасць.

Алена Каховіч
Праектная менеджарка. Спецыялізуецца ў працы з мецэнатамі, падтрымцы адукацыйных і творчых праектаў і ўмацаванні супольнасцяў.

Бажэна Ліс
Праектная менеджарка. Кіруе справамі пляцоўкі Рэсурснага цэнтра ў Вільні, выбудоўвае аўтаматычныя сістэмы збору дадзеных, вядзе актуальныя праекты Беларускай Рады культуры.
Партнёры

Таксама паглядзіце
21 сакавіка 2025 года ў Лондане адбыліся першыя кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў, па справах Садружнасці і развіцця Вялікабрытаніі (FCDO) і беларускімі …