Культурны працэс. Медыя

Культурны працэс 

Сумесны спецпраект Беларускай Рады культуры і выдання “Салідарнасць”.

Цыкл грунтоўных інтэрв’ю пра актуальны стан нацыянальнай беларускай культуры “тут” і “там”. Яе болевыя кропкі і кропкі росту адлюстраваныя праз прызму расповедаў экспертаў — творцаў, арт-крытыкаў, культурніцкіх менеджараў. Тэксты расказваюць пра змены, якія адбыліся ў інфраструктуры беларускай культуры пасля 2020 года: разбурэнне старых шаблонаў (вельмі звыклых для Беларусі) і фармаванне новых, супраца з прадстаўнікамі іншых нацыянальных культур (і гэта дадзенасць), неабходнасць яднацца і быць актыўнымі. “Культурны працэс” збірае галерэю сучасных герояў культуры і выбудоўваем пул экспертаў.

Сяргей Будкін. Фота: “Салідарнасць”

Будкін: «Сход на 5 чалавек для прагляду беларускага кіно падаецца зусім дробным — але з такіх драбніц і сплятаецца жывая Беларусь, пакуль што нябачная».

Будкін: «Зараз так не падманеш, як у свой час падманулі Францішка Аляхновіча і Майсея Кульбака» Пра сучасны стан культуры, агульную прастору, страты, здабыткі і перспектывы.

 

Дзяніс Марціновіч. Фота: Салідарнасць

«Ёсць дзве стратэгіі: «мы сыходзім і не ўдзельнічаем у гэтым усім» і «мы застаёмся і захоўваем, што можна». Зараз у беларускім тэатры адбываецца тое ж самае» Вялікая размова з тэатральным крытыкам Дзянісам Марціновічам.

«Цалкам зразумела, калі чалавек адпрацаваў 8 гадзін у краме і на будоўлі, а потым ідзе на рэпетыцыю, які будзе плён» Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч – пра цяжкасці тэатра ў эміграцыі. 

Міхаіл Гулін. Фота: Салідарнасць

 

Міхаіл Гулін: «Альбо ты ідзеш у палітычнае поле, дзе ў разы падвышаюцца рызыкі, альбо ты «зашываеш рот». Пра беларускі акцыянізм і з чым яго ядуць.

Міхаіл Гулін: «Мастак мусіць быць галодным?» Сучасная сітуацыя, наадварот, паказвае: калі ты галодны – значыць, ты «лузер».

Валянціна Андрэева. Фота: Салідарнасць

 

Валянціна Андрэева: «Хацелася б, каб выдавецкая сфера не выглядала групай прадпрымальнікаў, а была структурай з задачамі і амбіцыямі нацыянальнага маштабу» Як кнігі зрабіліся важнай часткай нашай ідэнтычнасці.

 

Аляксандр Багданаў. Фота: Sergejus Michalenko

 

Аляксандр Багданаў: «Галоўнае – пра што музыка робіць сваю творчасць, якія сэнсы нясе аўдыторыі». Як беларуская музыка прарастае нават на «выпаленай зямлі».

Аляксандр Багданаў: «Славянскі базар» — чужародная для Беларусі з’ява, якая прапагандуе каштоўнасці «русского мира». Ці застаўся выбар у слухачоў унутры краіны і што можа іх аб’яднаць?

 

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

Беларуская Рада культуры адвакатуе правы беларускіх творцаў ў новай працоўнай групе міжнароднай сеткі Reset!, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў і прадстаўніц незалежных культурніцкіх ініцыятыў …

Як і іншыя сферы мастацтва, беларуская фатаграфія шукае апоры пасля 2020 году. Інфраструктура разбураная, супольнасць падзялілася на тых, хто застаўся ў Беларусі …