Першая агульная інфасесія ArtPower Belarus — міжнароднай конкурснай праграмы фінансавання беларускай культуры. На сустрэчы каманда прадставіла агляд праграмы, растлумачыла, як працуе грантавы механізм, якія бываюць трэкі падтрымкі і што важна ведаць перад падачай заяўкі.Тэмы, закранутыя на сесіі:
- агляд і мэты праграмы ArtPower Belarus;
- прынцыпы конкурснага адбору і ацэнкі заявак;
- працэс падачы праз электронную сістэму;
- магчымасці падтрымкі заяўнікаў;
- бяспека ўдзелу і канфідэнцыйнасць;
- Q&A-сесія з камандай праграмы.