roadmap

Дарожная мапа падтрымання і развіцця галіны культуры Беларусі ў 2025-2027 гг.

Не спыняем працы па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры. Вынікам гэтай дзейнасці сталася новая Дарожная мапа падтрымання галіны на 2025-2027 гг.

Беларуская Рада культуры ўжо мае паспяховы досвед адвакатавання ўсёй сферы на міжнародным узроўні. Праграма ArtPower Belarus, якую мы разам з Дацкім інстытутам культуры рэалізоўваем другі год пры фінансавым спрыянні Еўразвязу, — выдатнае таму пацвярджэнне. А сёлета разам з партнёрскімі культурніцкімі арганізацыямі і ініцыятывамі пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады зноў зладзілі ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.

Дарожная мапа — дакумент, які ўлічвае ключавыя выклікі, што стаяць перад сектарам, і тлумачыць неабходнасць усебаковага падтрымання еўрапейскімі інстытуцыямі.

  • акцэнт на ролі культуры ў грамадстве;
  • культурныя правы;
  • рэалізацыя патэнцыялу актараў і роўны доступ да рэсурсаў;
  • каардынацыя паміж арганізацыямі, выбудова цэласнай культурніцкай палітыкі;
  • пашырэнне дыялогу і міжнародных кантактаў.

У аснову Дарожнай мапы падтрымання беларускай культуры на 2024 – 2027 гг. закладзеныя вынікі апытання з удзелам каля сотні дзеячаў культуры, пры яе складанні ўлічаныя досвед працы і намаганні дзясяткаў арганізацый.

Гэтая грунтоўная праца ўжо была прадстаўленая на высокім узроўні ў Бруселі. Прэзентацыя з удзелам чальцоў каманды Беларускай Рады культуры і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні адбылася падчас сустрэчы старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па дапамозе ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі.

Кароткі тэкст Дарожнай мапы на англійскай і беларускай мовах можна спампаваць у фармаце pdf.

Поўную версію дакумента вы можаце атрымаць па запыце на адрас: [email protected]

Чытаць па-беларуску

Чытаць па-ангельску

Таксама паглядзіце

Цяпер у музеі, дзякуючы грантавай праграме ArtPowerBelarus, даступны аўдыёгід на беларускай мове, што значна спрашчае ўспрыманне інфармацыі наведнікам з Беларусі. Гэта не толькі камфорт успрымання інфармацыі на роднай мове, але і важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы самі ўжо затэсцілі аўдыёгід і вельмі ўдзячныя музею за такі крок насустрач.

Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.