Абыякавасць да жыцця. Ад суму да дэпрэсіі

Стрэс, бязрадаснасць і безнадзейнасць, не хапае сілаў на штодзённыя бытавыя заняткі. Здаецца — вось толькі-толькі стала лягчэй, але чарговая навіна зноў разбівае. Пералічаныя прыкметы могуць быць як праявамі фрустрацыі, страты, так і сімптомамі дэпрэсіі. Сёння мы абмяркуем характэрныя рысы і “абліччы” суму, дэпрэсію, прычыны з'яўлення і тое, што стаіць за гэтымі станамі.

Continue ReadingАбыякавасць да жыцця. Ад суму да дэпрэсіі

Правілы эмацыйнай бяспекі ў перыяд перажывання моцнага стрэсу

Нас усіх яднае агульны боль, які выказваем і перажываем па-рознаму. Вельмі важна пра гэта памятаць і ні ў якім разе не абвінавачваць сябе ці іншага ў тым, што ён “не так перажывае”.  Вострую стрэсавую рэакцыю нельга перарабіць, перакроіць па ўласным жаданні, з часам яна стане слабейшай, бо так працуюць фізіялагічныя і біяхімічныя працэсы. Потым прыйдзе натуральнае знясіленне, месца за пультам кіравання свядомасцю зойме кара вялікіх паўшар'яў, а гэта — пра нашу здольнасць крытычна глядзець на рэчы, пераасэнсоўваць тое, што з намі адбываецца, рэгуляваць свае станы.

Continue ReadingПравілы эмацыйнай бяспекі ў перыяд перажывання моцнага стрэсу

Нармальная рэакцыя на ненармальныя абставіны

 Як быць з сабой і з іншым у перыяд вострага стрэсу? Першая рэакцыя на экстрэмальную падзею — шок і траўматычны стрэс, ён доўжыцца да 2-3 дзён. Потым наступае перыяд вострага…

Continue ReadingНармальная рэакцыя на ненармальныя абставіны

Чаму варта прасіць падтрымкі і дапамагаць іншым?

Скрозь прызму псіхалогіі, просьбу аб дапамозе можна прыраўняць да заявы, дэкларацыі сваёй патрэбы. Тут, умоўна, падзелім іх на дзве групы: аб'ектыўныя (штосьці патрабуе “рамонту”, патрэбныя сродкі для правядзення мерапрыемства, прафесійная дапамога ў пытаннях, напрыклад, здароўя) і суб'ектыўныя (цяжкія перажыванні, унутраны канфлікт, маральная дылема).

Continue ReadingЧаму варта прасіць падтрымкі і дапамагаць іншым?

З’ехаць нельга застацца

Міграцыя прыносіць з сабой змены практычна ва ўсіх сферах жыцця: праца, прыярытэты, моўнае і культурнае асяроддзе, звыклае кола зносінаў, вырашэнне фармальных пытанняў (ад простага візіту на пошту, афармлення арэнды жытла да легалізацыі ў новай дзяржаве). Але паралельна са знешнімі працэсамі адбываюцца і ўнутраныя — адаптацыя да новага, перажыванне стратаў, іх усведамленне, вывучэнне незнаёмай прасторы. 

Continue ReadingЗ’ехаць нельга застацца

Беларуская мова вярнулася ў музей POLIN: аўдыёгід цяпер даступны для наведнікаў 

Цяпер у музеі, дзякуючы грантавай праграме ArtPowerBelarus, даступны аўдыёгід на беларускай мове, што значна спрашчае ўспрыманне інфармацыі наведнікам з Беларусі. Гэта не толькі камфорт успрымання інфармацыі на роднай мове, але і важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы самі ўжо затэсцілі аўдыёгід і вельмі ўдзячныя музею за такі крок насустрач.

Continue ReadingБеларуская мова вярнулася ў музей POLIN: аўдыёгід цяпер даступны для наведнікаў 

Беларускія культурніцкія арганізацыі на Форуме Касцюшкі

Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.

Continue ReadingБеларускія культурніцкія арганізацыі на Форуме Касцюшкі

“Як ні цкуй, яно ўсё роўна прарастае”. Сяргей Будкін пра новыя формы існавання беларускай культуры

Адной са сфер, якая моцна змянілася і працягвае змяняцца пад ціскам рэпрэсій і прапаганды, стала культура. Пра яе стан у краіне і за мяжой, страчаныя шансы і новыя магчымасці “Позірк” паразмаўляў з кіраўніком Беларускай рады культуры, стваральнікам праектаў TuzinFM.by і “НЕрасстраляныя” Сяргеем Будкіным.

Continue Reading“Як ні цкуй, яно ўсё роўна прарастае”. Сяргей Будкін пра новыя формы існавання беларускай культуры

Беларуская Рада культуры далучылася да сеткі RESET!

RESET! аб'ядноўвае культурніцкія і медыяарганізацыі, дакументуе стан незалежнай культуры ў Еўропе і адстойвае яе каштоўнасці перад палітыкамі. Уступленне ў гэтую сетку дае новыя магчымасці для развіцця незалежнай культуры і міжнароднага…

Continue ReadingБеларуская Рада культуры далучылася да сеткі RESET!

Метраполітан-музей у Нью-Ёрку падкарэктаваў месца нараджэння Марка Шагала

У Метраполітан-музеі ў Нью-Ёрку сталі мяняць інфармацыю пра месца нараджэння Марка Шагала. Напрыклад, раней пад карцінай "Любоўнікі"  знакамітага нараджэнца Беларусі было напісана: "Born in Russia". Тое ж самае пазначалася пад…

Continue ReadingМетраполітан-музей у Нью-Ёрку падкарэктаваў месца нараджэння Марка Шагала