Вяртаем наш сцяг у музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN

Вяртаем наш сцяг у музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN

У музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN у Варшаве замянілі афіцыйны дзяржаўны сцяг Беларусі на нацыянальны бел-чырвона-белы. Замена сімвала адбылася па просьбе Беларускай Рады культуры.

Беларуская Рада культуры актыўна ўдзельнічала ў працэсе беларусізацыі музея. Спачатку тут з’явіўся аўдыёгід на беларускай мове, створаны з дапамогай вядомага перакладчыка Сяргея Шупы, а пасля нашага візіту пачаліся перамовы адносна замены сцяга. Дзякуючы адкрытасці і разуменню з боку прадстаўнікоў музея цяпер бел-чырвона-белы сцяг заняў сваё заслужанае месца.

Мы працягваем падтрымліваць ініцыятывы, якія спрыяюць захаванню беларускай культуры і ідэнтычнасці па ўсім свеце. Калі вы хочаце ініцыяваць змены – пішыце нам. Разам зробім Беларусь бачнай!

Для даведкі: POLIN — адзін з найбуйнейшых музеяў у свеце, прысвечаных гісторыі яўрэяў, і Беларусь займае ў гэтай гісторыі важнае месца. У міжваенны час яўрэі складалі значную частку насельніцтва Беларусі, тут развівалася ідышкультура, працавалі школы, тэатры, універсітэты, друкаваліся газеты.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

Праграма ArtPower Belarus абвяшчае старт новага конкурснага кола па Трэку 2. Творчыя праекты. Падача заявак адкрываецца 8 мая 2026 года і будзе …

Літаратура: Справа кніганошы вымагае адвагі Кіно: Ананімы і прапаганда Тэатр: Завяршэнне кадравай рэвалюцыі і скандалы ў сталічных калектывах Музыка: Вяртанне канцэртаў у …