кабинет психолога

З’ехаць нельга застацца

Вольга Сарока

Паставіць тут коску — значыць прыняць рашэнне і зрабіць выбар, куды і як ісці далей. І добра, калі мы вырашаем гэта самі, але падчас абставіны ставяць гэтую коску замест нас. Што адбываецца далей? Як праходзіць працэс адаптацыі і хто мы на новым месцы? Што рабіць, каб не рассыпацца пад ціскам стрэсу, навінаў і турбулентнасцяў уласнага жыцця?

Міграцыя прыносіць з сабой змены практычна ва ўсіх сферах жыцця: праца, прыярытэты, моўнае і культурнае асяроддзе, звыклае кола зносінаў, вырашэнне фармальных пытанняў (ад простага візіту на пошту, афармлення арэнды жытла да легалізацыі ў новай дзяржаве). Але паралельна са знешнімі працэсамі адбываюцца і ўнутраныя — адаптацыя да новага, перажыванне стратаў, іх усведамленне, вывучэнне незнаёмай прасторы.

Якімі б моцнымі, валявымі, мудрымі людзьмі мы ні былі, пераезд выкліча складаныя эмоцыі. Кожны па-свойму рэагуе на стрэс, мы дапускаем памылкі, хочам, каб усё атрымалася як мага лепш, часамі сутыкаючыся з перашкодамі, разгубленасцю і неразуменнем, што далей.

Стратасвайго”, злосць, пачуццё несправядлівасці, адзінота і адчужэнне, сумневы ва ўласнай значнасцікалі гэтыя пачуцці вам знаёмыя, віншую, вы чалавек! 

Пражыванне міграцыі — не спрынт, а марафон, але нават у гэтым складаным працэсе можа знайсціся месца для каштоўных і прыемных перажыванняў, адкрыццяў, новых роляў і здзіўленняў. Так, многае страчана, але могуць быць і набыткі.

Напэўна вы заўважалі, што хтосьці спрытна ўліваецца ў новае асяроддзе, змяняе род дзейнасці і адносна спакойна рэагуе на змену сацыяльнага статусу, а камусьці вельмі складана перабудавацца, пакуты паралізуюць і няма сілаў ствараць і рэалізоўваць задуманае. Хтосьці просіць дапамогі, а хтосьці, нават калі вельмі трэба, гэтага не зробіць, думаючы, што іншым гэта больш неабходна.

Варыянтаў адказу, чаму так, можа быць шмат, і хутчэй за ўсё яны звядуцца да ўнікальнага досведу чалавека — яго гісторыі, звыклых спосабаў рэагавання, перакананняў “што добра, а што не вельмі”, пачуццяў і глыбінных патрэбаў.

Але ўсё ж ёсць адзін момант, які можа стаць тым самым ключыкам, — важныя не толькі падзеі ці змены, што з намі адбываюцца, але і тое, як мы з імі будзем абыходзіцца, якім сэнсам напоўнім і як пасля гэты вопыт інтэгруем у нашу гісторыю, нашаЯ“.

Параўнаем магчымыя рэакцыі на адну і тую ж сітуацыю: “вось пераехаў я, нічога тут не ведаю і не разумею, а тое, што рабіў дома, наўрад ці атрымаецца далей рабіць, бо трэба грошы, бо не ведаю мовы”.

Рэакцыі:

1: “Нешта складана брацца за новае, ды і не разумею, адкуль пачынаць. Мабыць, не буду рызыкаваць, тым больш я ўжо ведаю вынік. Наўрад ці можа быць па-іншаму”

2: “Ужо месяц не атрымліваецца знайсці працу. Мне цяжка і ўжо няма сіл. Але буду спрабаваць далей — нехта ды адгукнецца. Крыху паскарджуся сябру і буду рухацца далей”.

3: “Ну добра, на некаторы час зраблю перапынак у сваёй справе і пачну зарабляць чым-небудзь іншым. Але гэта не значыць, што больш да свайго занятку не вярнуся. А што ў новай справе мне падабаецца?”.

Адчуваеце розніцу? Канечне, гэта ўсё спрашчэнні і за кожнай рэакцыяй стаяць свае прычыны. Але дакладна тое, што для пераасэнсавання падзей сапраўды патрэбен час і новы досвед (напрыклад, шэраг моцных падзей, погляд на сябе з іншай перспектывы ці тэрапія).

У якасці падсумавання давайце згадаем ісціны, на якія ў складаныя часы можна лёгка забыцца. У вольную хвілінку, калі ласка, дапоўніце гэты спіс сваімі асабістымі “працуе”. Няхай гэта будзе прэтэкстам для асабістай рэфлексіі, позірку “ўнутр” ці тэмай для шчырай размовы з вашым блізкім чалавекам.

* Клопат пра цела і ўвага да сваіх станаў і рэакцый.

Важна высыпацца, займацца любімай фізічнай актыўнасцю і адпачываць — відавочнае правіла, але без яго нікуды!

*Увага да знешняга камфорту.

Нават дробязі будуць карысныя, напрыклад, «адамашніць» свой пакой, дадаць тое, што вы любіце, што дае адчуванне апоры і бяспекі (кветкі, фотаздымкі блізкіх, свечкі, кнігі, утульныя падушкі).

*Увага да сацыяльных сувязяў.

Варта расказваць іншым пра тое, што з вамі адбываецца. Калі мы атрымліваем пасыл “мяне прымаюць нягледзячы на ​​… (мой кепскі настрой; што я зараз не працую; што не адпавядаю чаканням)”, мы расслабляемся, а блізкія і шчырыя адносіны фарміруюць пазітыўны досвед і блізкасць, адчуванне значнасці. З іншага боку, вы даеце іншым магчымасць зразумець, што з вамі адбываецца.

*Увага да ўласных дасягненняў.

Праходзячы праз цяжкасці, важна звяртаць увагу, колькі намаганняў і сілаў нам гэта каштуе. Так, можа быць вы не ўратавалі ўвесь свет або не дабіліся глабальных пераменаў, але зрабілі ўсё, што было вам пасільна. Працэс заўважання ўласных старанняў, прысвойвання досведу дае апору і веру ў свае сілы. Вы ведаеце што ў вас атрымалася і якім чынам.

*Калі вас вельмі нештачапляе”, злуе і не дае спакою, паспрабуйце зразумець, што гэта значыць асабіста для вас? Якія гэта выклікае пачуцці, якія вашыя асабістыя патрэбы за гэтым стаяць? Як гэтую патрэбу можна рэалізаваць канструктыўна? Каму пра свае пачуцці вы можаце сказаць?

*Распішыце свае пажаданні на маленькія крокі-мэты і ў размеранам тэмпе іх рэалізоўвайце, прыкмячаючы і адзначаючы для сябе маленькія перамогі. Сакрэт у (сама)дысцыпліне і паслядоўнасці, а не ў рэзкіх зменах і працы па 10 гадзін на дзень (гэта хутчэй шлях да эмацыйнага выгарання і расчаравання).

Важна сабе нагадваць, што мы не толькі эмігранты, спевакі (мастакі, артысты…) ці тыя, хто пакуль не ведае мовы краіны, дзе жывем. Наш вопыт значна больш шматвымерны, а крызіс — гэта не толькі пра боль, пакуты і расчараванні, але і паваротны момант, выклік і ўзбагачэнне.

Сама гэта думка ўсяляе надзею і дае шанец гэтаму здарыцца. Маленькія крокі штодня — і вы і не заўважыце, як дашлі да асабістых зменаў і перамог.

Беларуская Рада культуры

Аўтар: Вольга Сарока, псіхолаг, магістр псіхалагічных навук, аўтарка праекта Псіхалагічная аптэчка беларуса

Таксама паглядзіце

Цяпер у музеі, дзякуючы грантавай праграме ArtPowerBelarus, даступны аўдыёгід на беларускай мове, што значна спрашчае ўспрыманне інфармацыі наведнікам з Беларусі. Гэта не толькі камфорт успрымання інфармацыі на роднай мове, але і важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы самі ўжо затэсцілі аўдыёгід і вельмі ўдзячныя музею за такі крок насустрач.

Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.