магчымасці 3-11

Абвяшчаем набор на вакансію “Каардынатар праекта”. Заяўкі да 21 студзеня

Назва пазіцыі: Каардынатар праекта

Месца працы: Вільня (Літва) або Варшава (Польшча)
Тып кантракта: Працоўная дамова
Меркаваная дата пачатку працы: Сакавік 2025 года
Працягласць кантракта: 36 месяцаў
Занятасць: Поўная
Тэрмін падачы заявак: Да 21 студзеня 2025 года

Апісанне пазіцыі:

Каардынацыя сэнсавай дзейнасці праекта і кіраванне чалавечымі рэсурсамі, уключна з арганізацыяй мерапрыемстваў, звязаных з устойлівасцю праекта. Пазіцыя прадугледжвае выкананне менеджарскіх функцый і абавязкаў.

Абавязкі і адказнасць:

  • Распрацоўка і падтрыманне падрабязных планаў рэалізацыі праекта і графікаў выканання работ;
  • Каардынацыя дзейнасці Беларускай рады культуры (БРК)  ў межах праекта і забеспячэнне працэсу дасягнення вынікаў, за якія адказвае БРК;
  • Каардынацыя праекта ў цесным супрацоўніцтве з партнёрскай  арганізацыяй – Дацкім інстытутам культуры;
  • Кіраванне тэматычнай дзейнасцю праекта і працай каманды;
  • Забеспячэнне адпаведнасці патрабаванням фінансавання Еўразвязу, уключна з выкананнем стандартаў па закупках і справаздачнасці;
  • Кіраванне працай і кансультаванне членаў каманды і экспертаў, прыцягнутых да выканання праекта;
  • Каардынацыя мерапрыемстваў па павышэнні кампетэнцый каманды і зацікаўленых бакоў;
  • Арганізацыя рэгулярных камандных сустрэч для аналізу прагрэсу і вырашэння праблем;
  • Падрыхтоўка наратыўных справаздач (прамежкавых і фінальных) ад імя БРК;
  • Маніторынг рызыкаў праекта і распрацоўка захадаў па іх мінімізацыі;
  • Умацаванне адносінаў з ключавымі зацікаўленымі бакамі, уключна з беларускімі і еўрапейскімі арганізацыямі, донарскімі агенцтвамі і культурніцкімі інстытуцыямі;
  • Садзеянне супрацоўніцтву з іншымі беларускімі арганізацыямі і праектамі, што фінансуюцца Еўразвязам;
  • Удзел у падрыхтоўцы фінансавых справаздач і забеспячэнне іх адпаведнасці праектным актыўнасцям.

Неабходныя навыкі і досвед:

  • Ступень бакалаўра ці магістра ў сацыяльных навуках, культуры, медыя, менеджменце ці іншай адпаведнай дысцыпліне;
  • Пацверджаны досвед (не менш за 5 гадоў) каардынацыі або кіравання праектамі, пажадана ў культурніцкай або сацыяльнай сферы;
  • Глыбокае разуменне патрабаванняў да праектаў, якія фінансуюцца Еўразвязам, уключна са справаздачнасцю;
  • Высокія арганізатарскія здольнасці, валоданне навыкамі тайм-менеджменту;
  • Досвед працы з Еўрапейскай Камісіяй ці дэлегацыяй Еўразвязу;
  • Здольнасць эфектыўна працаваць у геаграфічна раз’яднанай камандзе;
  • Здольнасць працаваць з мінімальным кантролем, устойлівась да стрэсу;
  • Валоданне ўменнямі падрыхтоўкі выніковай справаздачнасці;
  • Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовая і вусная);
  • Веданне культурніцкага поля Беларусі і грамадзянскага сектару краіны;
  • Выдатныя навыкі працы з камп’ютарам, разуменне адметнасцяў захавання бяспекі дадзеных і валоданне інструментамі для іх абароны.

Дадатковая ўмова:

Месца жыхарства – краіна Еўразвязу.

Парадак падачы заявак:

Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі ліст аб зацікаўленасці) на электронную пошту: [email protected].
Будзем удзячныя за рэкамендацыі ад былых працадаўцаў альбо кантакты асобаў, якія могуць даць вам рэкамендацыю.

Пытанні, датычныя аб’явы і працэсу падачы заявак, таксама можна скіроўваць на электронную пошту: [email protected].
Толькі кандыдаты, якія трапяць у шорт-ліст, будуць запрошаныя на сумоўе.

Беларуская Рада культуры

 

Таксама паглядзіце

Кажуць, калі не падвесці вынікаў папярэдняга году, то новы і не настане. Вядома, гэта жарт! Але ж як мы ўсе любім завядзёнку …

Беларуская Рада культуры віншуе ўсіх са святамі! 2024 год быў складаным і адначасова плённым для беларускай культуры. Нягледзячы на цяжкасці і рэпрэсіі, …