culture

Культура і адукацыя – гарантыя бяспекі і добрая інвестыцыя для краін Усходняга Партнёрства і ЕС

Беларуская дэлегацыя, у якую ўвайшла і Беларуская Рада культуры, прэзентавала сваё бачанне стратэгічных напрамкаў развіцця рэгіёна ў межах Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Вене.

У прэзентаваным дакуменце адлюстраваныя прапановы па абнаўленні мэтаў і прыярытэтаў гэтага праекту ЕС.

“На фоне гібрыднай вайны РФ, дзе інфармацыя, культура і эканоміка выкарыстоўваюцца ў якасці інструментаў уплыву, можна прапанаваць чатыры асноўныя напрамкі дзейнасці з боку ЕС у рэгіёне: пашырэнне інфраструктуры бяспекі, інвестыцыі ў рэгіянальнае культурнае і сацыяльнае развіццё, мадэрнізацыя адукацыі і развіццё субрэгіянальнага супрацоўніцтва”, – прапаноўваюць аўтары дакумента.

Дакумент знайшоў станоўчы водгук у прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці іншых краінаў Усходняга партнёрства і ў далейшым можа паўплываць на рашэнні еўрапейскіх структураў па фінансаванні важных для беларусаў адукацыйных і культурніцкіх праграм. У нефармальных размовах падчас Форуму прагучала меркаванне, што беларусы паказваюць астатнім добры прыклад таго, як трэба працаваць з канцэптуальнымі і стратэгічнымі дакументамі.

Усходняе партнёрства – ініцыятыва ЕС, скіраваная на паглыбленне адносін Звязу з краінамі Усходняй Еўропы, у прыватнасці з Украінай, Грузіяй, Малдовай, Арменіяй і Азербайджанам. Беларусь на афіцыйным узроўні далучылася да УП у 2009 годзе. У 2021 годзе беларуская дзяржава прыпыніла ўдзел у ініцыятыве ў сувязі з “заходнімі санкцыямі”.

Таксама паглядзіце

Літаратура: Паміж «тут» і «там» Кіно: Два люстэркі для нацыі Тэатр: Вымушаны курс на Усход Музыка: Замежныя зоркі на фэсце ў Мінску …

Увосень 2020 года, калі незалежны культурніцкі сектар сутыкнуўся з рэпрэсіямі, стратай інстытуцый і рэсурсаў, вымушанай эміграцыяй, была заснаваная Беларуская Рада культуры. З …