Малдова

Беларуская Рада культуры натхняе суседнія краіны

У Малдове, пасля зацвярджэння законапраекта аб стварэнні Нацыянальнага фонда культуры, запрацавала праграма падтрымкі культурніцкіх і выдавецкіх праектаў. Сёлета бюджэт інстытуцыі, якая будзе фінансаваць і арганізацыйна дапамагаць малдоўскім праектам у сферы культуры, складае 29 млн леяў (каля 1,5 млн еўра). 

“Фонд будзе адміністраваць конкурсы праектаў… і забяспечваць патэнцыйны ўплыў праектаў на грамадства”,

 — распавядае пра спецыфіку дзейнасці інстытуцыі міністр культуры Малдовы Сэрджу Прадан. 

Адметна, што ініцыяванне закона аб стварэнні Нацыянальнага фонда культуры ў Малдове адбылося ў выніку кансультацый малдоўскіх калег з прадстаўнікамі Беларускай Рады культуры пры падтрымцы New Democracy Fund. Нашая арганізацыя зладзіла серыю лекцый і прэзентавала даследаванне пра фінансаванне культуры, што дапамагло ў выпрацоўцы канцэпцыі лабараторыі.

Таксама паглядзіце

У музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN у Варшаве замянілі афіцыйны дзяржаўны сцяг Беларусі на нацыянальны бел-чырвона-белы. Замена сімвала адбылася па просьбе Беларускай Рады культуры.

Калі вы падпадаеце пад вяртанне падаходнага падатку, можна накіраваць частку гэтай сумы на падтрымку MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon.