Frame 403

На падтрымку Юрася Юркевіча сабраныя 26 тысяч еўраў. Дзякуем усім, хто далучыўся

Тры месяцы таму, у пачатку лютага 2026 года, Беларуская Рада культуры аб’явіла збор на падтрымку беларускага даследчыка і грамадскага дзеяча Юрася Юркевіча.

У канцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу – злаякасную гліябластому. Ён перанёс дзве складаныя нейрахірургічныя аперацыі, сутыкнуўся з глыбокай афазіяй – стратай маўлення і пісьма, а таксама з парушэннем функцый правай рукі. Была неабходная неўралагічная і лагапедычная рэабілітацыя, а таксама – як мінімум шэсць курсаў хімія- і радыётэрапіі, якія будуць працягвацца як мінімум да верасня 2026 года. 

На сённяшні дзень мы сабралі амаль 26 тысяч еўраў на падтрымку рэабілітацыі Юрася і дапамогу яго сям’і. 

Дзякуем кожнаму і кожнай, хто адгукнуўся на наш заклік і фінансава падтрымаў Юрася і яго блізкіх у гэты вельмі складаны для іх перыяд. Дзякуючы сабраным сродкам, была аплочаная арэнда кватэры на некалькі месяцаў, набытыя неабходныя медыкаменты.

Увесь цяжар забеспячэння лёг на жонку Юрася Насту, а вашая падтрымка, неацэнная і вельмі своечасовая, дапамагла сям’і выстаяць і маральна, і матэрыяльна.

Юрась мужна ідзе да свайго выздараўлення: прайшоў ужо два курсы радыётэрапіі, курс хіміятэрапіі. Наперадзе – вельмі доўгае лячэнне і рэабілітацыя, таму мы не закрываем наш збор, бо сродкі дакладна спатрэбяцца ягонай сям’і.

Мы верым, што Юрась і яго блізкія адолеюць гэты неверагодна цяжкі шлях да выздараўлення. 

Падтрымаць Юрася Юркевіча можна тут.

SUPPORT THE CAMPAIGN BY CLICKING THE LINK BELOW

Таксама паглядзіце

Тры месяцы таму, у пачатку лютага 2026 года, Беларуская Рада культуры аб’явіла збор на падтрымку беларускага даследчыка і грамадскага дзеяча Юрася Юркевіча. …

Праграма ArtPower Belarus абвяшчае старт новага конкурснага кола па Трэку 2. Творчыя праекты. Падача заявак адкрываецца 8 мая 2026 года і будзе …