Frame 503

Увага! Нас паўторна прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”

Паводле рашэння № 4/41-76 Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 09.04.2026 Беларуская Рада культуры, а таксама праграма ArtPower Belarus, праект “Беларускія магістраты” і праграма падтрымкі беларускамоўнай адукацыі “Васьміног”, якія стартавалі пры нашым удзеле, былі прызнананыя “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. 

У 2022 годзе Беларуская Рада культуры стала першай культурніцкай арганізацыяй, якая атрымала статус “экстрэмісцкага фармавання”. А цяпер мы – першая культурніцкая арганізацыя, якая мае гэты статус двойчы. 

“На планы і стратэгічныя дзеянні арганізацыі такое рашэнне беларускіх уладаў аніяк не паўплывае. Наадварот – гэта дадатковы аргумент на карысць выключнай значнасці і сілы беларускай культуры. Змагацца з нашай мовай, культурай, гісторыяй – тое самае, што спрабаваць спыніць надыход вясны. Вясна ў Беларусь абавязкова прыйдзе!”, – зазначыў кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. 

Заклікаем беларусаў, асабліва тых, хто ўнутры краіны, дбаць пра бяспеку паводзінаў у сеціве (карыстайцеся VPN, адпішыцеся ад нашых старонак у сацыяльных сетках, штодзень выдаляйце гісторыю браўзераў, праглядайце старонкі ў рэжыме “інкогніта”, не афармляйце падпісак на данаты з беларускіх картак). 

А ўсім, хто ў бяспецы, раім карыстацца нашымі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”: там шмат карыснага!

Таксама паглядзіце

Паводле рашэння № 4/41-76 Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 09.04.2026 Беларуская Рада культуры, а таксама праграма ArtPower Belarus, праект “Беларускія магістраты” …

19 сакавіка з беларускіх турмаў і калоній пачалі вызваляць палітвязняў па спісе, які налічвае 250 асобаў. Сярод іх – 17 дзеячаў культуры.  …