Гэта запіс інфармацыйнай сесіі па новым конкурсным коле Трэка 1 (Арганізацыйнае развіццё) праграмы ArtPower Belarus.
Каманда распавяла пра мэты і прыярытэты трэка, магчымасці падтрымкі і асаблівасці падачы заяўкі.
У відэа вы даведаецеся:
- хто можа падавацца на грант;
- якія арганізацыі і ініцыятывы могуць атрымаць падтрымку;
- якія тыпы дзейнасці і выдаткаў падтрымліваюцца ў межах Трэка 1;
- як выглядае заяўка і на што звярнуць увагу пры яе падрыхтоўцы;
- як працуе ментарская падтрымка і як яе запытаць;
- як адбываецца працэс ацэнкі і адбору праектаў.
Сесія будзе карыснай для беларускіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, якія плануюць умацоўваць сваю дзейнасць, развіваць каманды, інфраструктуру і партнёрствы.



