Гэта запіс другой інфармацыйнай сесіі па новаму колу Трэка 2. Творчыя праекты праграмы ArtPower Belarus, прысвечанай падрыхтоўцы бюджэта заяўкі. Прадстаўнікі праграммы тлумачаць, як правільна складаць бюджэт, якія артыкулы можна ўключаць, на што звярнуць асаблівую ўвагу і як пазбегнуць найбольш распаўсюджаных памылак.
У відэа вы даведаецеся:
- як структураваць бюджэт заяўкі і якія патрабаванні да яго падачы;
- якія выдаткі можна ўключаць у праект, а якія не могуць быць падтрыманыя;
- як абгрунтоўваць артыкулы расходаў;
- як пісаць бюджэт для MINI і MIDI-грантаў;
- што часта становіцца прычынай тэхнічных памылак у заяўках і як гэтага пазбегнуць;
- як выглядзе працэс ацэнкі бюджэта незалежнымі экспертамі.
Сесія будзе карыснай для беларускіх творцаў, культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, якія плануюць падавацца на гранты Трэку 2 і хочуць падрыхтаваць дакладны, аргументаваны і канкурэнтны бюджэт.



